ачох жывых думка нейкая бліскала, утаропіцца. глядзіць. Тм. 11. Дзед у хлопца ўтаропіўся. Тм. 195. Васіль утаропіўся на Юлю, уражаны яе прыгажосьцяй. Макаёнак: Каб людзі ня журыліся. "Няўжо так і спала на печы?"(у кажусе) — утаропіўся Мароз на яе. Вышынскі: Хата пад ліпою(Беларус, Но. 155). См. уталопіцца. Усе хлопцы адразу утаропіліся на цябе. Макаёнак: Каб людзі...
утарэпіцца-плюся—вперить взор. Шсл. — утаропіцца, уталопіцца. Чаго ты ўтарэпіўся, ці ты ня бачыў? Ст. См. утаропіцца.
утаропіцца—оторопеть. Гсл.
утамаваць,—см. под тамаваць.
утач-ыць-ыцца,—см. под тачыць.
утрох, нареч.—втроем(при 3-х сущ. мужск. р., С.) МГсл.; Ар.; Ксл. Яны й пашлі ўтрох на паляваньне. Пск., Пушк.(Ч. 318). Утрох мы борзда зрабілі. Глебаўск Сян. (Ксл.).
у тробу, нареч.—в замешательстве, сгоряча, в суматохе. Гсл.
утрая, нареч.—втрое. Ар. Дзень мінаў — разбою хвалі большалі ўтрая. Салавей: Сіла, 22.
утраіх—втроем(кажучы празь дзеці або калі роды розныя, С.) Ар.; Н.(Афанасьев, II, 1914, стр. 41.); МГсл.
утрапеньне-ня, ср.—оторопь. МГсл.
утрата-ты, ж. 1. потеря, Шсл. потеря, утрата. Ксл. Нам гэта вялікая ўтрата. Селядцова Беш. (Ксл.). Вялікая ўтрата мне была з гэтаю купляю. Ст.
2. убыток. Гсл.
3. расходы. Гсл.
утравець,—см. под травець.
утраціць,—см. под траціць.
утрываць,—см. под трываць.
утвора-ры, дат., предл.-ры, ж.—затор (хлеба и т.п.). НК: Очерки, 39, 40, Но. 75. См. учына.
утвора-ры-ры, ж.—(смесь предназначенная ля брожения при приготовлении теста, кваса, водки, С.), затор(хлеба и т.п.). НК: Очерки, 39, 40, Но. 75. См. учына.
утварыць—создать, образовать. Гсл.
утуп-іць-іцца,—см. под тупіць.
утырк-аваць, -аны-аць-нуць,—см. под тыркаць.
увоз-зу—ввоз. МГсл.
увой-ою, предл. и зват.-ою, м.—веревка, которой подплетают лапти. Ксл. Прынясі імне ўвой, падплесьці лапці. Дарожкава Сір. (Ксл.).
увонках, нареч.—находиться вне избы, уйдя во избежание неприятности или по хозяйственной нужде. НК: Сбяги, 12. См. вонкі.
увосень, нареч.—осенью. Ар.; Баркова Куз. (Ксл.); Шсл.; МГсл.; Дсл.( под осень). Увосень той плача, хто вясною скача. Послов. Дукора Сьміл. (Шсл.). Увосень і верабей багаты. Послов. Рапан. 49.
увоччу, нареч.—в глазах. Нсл. 649. Увоччу ўжэць, крадзець. Нсл.
увабражаць—воображать. МГсл.
увабражэньне-ня, ср.—воображение. МГсл.
увага-агі-азе, ж.—внимание. Гсл.; Ар.; Ксл. Няма ў яго ніякае ўвагі — вецер ветрам. Слабодка Куз. (Ксл.).
узяць на ўвагу—принять во внимание. Гсл.
уваходлівы-вая-вае—взыскательный за свое(имущество, честь). Ар.
уваходзіць-джу-дзіш-дзе, несоверш. за што—быть "уваходлівым", взыскательным за свое. Ар. Ён за сваё дужа ўваходзіць. Ар.
у вахвоту,—см. под ахвота.
увадкот, нареч.—с избытком. Уперад часу не ставала з-за працы, цяпер было яго ўвадкот. Нязнаны(Бацьк., Но. 36-37/115-116).
увадзіцца—получать(женщине) очистительную молитву для входа в церковь после родов. Гсл.
увазярэдзіць,—см. под азярэдзіць.
уважаньне-ня, предл.-ню, ср.—усмотрение.
подле уважаньня—по усмотрению. А которым бы рэчам цана ў Статуце ня была апісана, тагды возны із шляхтаю подле ўважаньня свайго шацунак і адправу на тых рэчах чыніці маюць. Стт. 277.
уважаць-аю-аеш-ае; повел.-ай-айма, несоверш. на каго-на што, 1. обращать внимание. Нсл. 45, 648; Ар.; Шсл.; Ксл.; Гсл. Не ўважай ты на мяне, што я раблю. Ст. Не ўважай ты на яе брахню! Гараватка Меж. (Ксл.). На ўраджай не ўважай, а жыта сей. Послов. Ар. Уважай на тое, што чытаюць. Нсл. 45. Ці ўважаеш, бацька, што сынок твой кажа? Нсл. 45. Ён і на што не ўважае. Нсл. 648.
2. принимать в соображение. Гсл. Соверш. уважыць-жу-жыш-жа, на каго, на што —обратить внимание, Нсл. 45. уступить, оказать снисхождение. Шсл. Ня ўважыў на маю працу. Нсл. 45. Уваж на маю старасьць. Нсл. 648. Трэба чалавеку ўважыць: ён не вінават. Ст.
3. считать. Не ўважай падупалага за ўпалага, а хату яго за баўдыр. Послов. Лепле.
уважлівасьць-ці, ж.—внимательность. Нсл. 648. Уважлівасьць ня шкодзе. Нсл.
уважлівы-вая-вае—внимательный. Нсл. 648. Будзь уважлівы да таго, што старыя кажуць. Нсл. Нареч. уважліва —внимательно. Уважліва ў возера зірні. Клішэвіч ("Веда", 1951, ст. "Возера").
уважнасьць—внимательность. Гсл.
уважны-ная-нае—внимательный. Ар.; Ксл.; Нсл. 648; Гсл. Уважны не паблудзіць. Нсл. Нареч. уважна—внимательно. Ар.; Ксл.; Нсл. 648. Глядзі ўважна, каб не працусь
79 👁