ціць. Доўжа Куз. (Ксл.). Уважна рабі, чытай. Нсл. Ласкат. уважненька. Нсл. 648. Пакланіся пану ўважненька. Нсл. Слухай уважненька, што татулька гавора. Нсл.
увагкыць,—см. под уважаць.
увалока—земельная мера(от 12 до 30 десятин, в зависимости от качества земли, С.) Гсл., площадь земли(около 20 десятин). Ксл. У яго дзьве ўвалокі зямлі. Копцевічы Чаш. (Ксл.).
увамнуць,—см. под мяць.
увасабляць-яю-яеш-яе; повел.-яй-яйма, несоверш., перех.—олицетворять. Гсл. От гл. имя сущ. увасабленьне-ня, предл.-ню, мн. ч.-ні-няў—олицетворение. Гсл.; ЗСД 146, 212.
уватавіць,—см. под атавіць.
уваваліць-лю-ліш-ле, повел.-ль-льма, соверш.—много за одним разом влить, всыпать. Ар.
уваўрэлы-лая-лае—сильно вспотевший, облившийся потом. Станіслаў (усьмяглы) уваўрэлы, але здаволіўшыся, варочаў у руццэ абгарэлы цыліндар (каб засіліць вады). Рамановіч (Конадні, Но. 2, 16). Ср. ваўрэць.
уваўрэць,—см. под урэць.
увачавідкі, нареч. 1. в глаза. Міх. Ён увачавідкі маніць, а ты маўчы й спускай яму. Міх.
2. на виду. Ксл. Гэна мне зрабілася ўвачавідкі. Гуліна Сян. (Ксл.). Піпка ўвачавідкі дзесь зьгінула. Демид.: Веров. 110.
уваччу, нареч. 1.—в глазах, перед глазами(одного человека, С.) Шсл.; Гсл. Вось так уваччу ён і стаіць. Ст. Уваччу палаў зялёны круг. Пысін(Б. Голас, Но. 70). Аж стала зелена ўваччу. Гсл.
2. на глазах, на виду, Ксл. в глаза. Тут жа ўваччу маніць. Хацімшчына Куз. (Ксл.).
увёд-ду, предл. и зват.-дзе, м.—испытание(? С.). Смоленщ.
увельші, нареч.—величиною. Імсьц.; Гсл. Сабака ўвелькі з ваўка. Імсьц.
увесял-яць-іць,—см. под весяліць.
увесну, нареч.—весной. Увесну, як прыедзем к нам, я першы абыйму цябе. Пушча(Калосьсе, Но. 18, 1939, стр. 19).
увесь, уся, усе( област. усё), мн. ч. усі( област. усе), местоим.—весь. МГсл.; Ар. Усе сырое мяса. Н. (Демид.: Веров, 1896, II, 144). Усяе было гэта яго малітвы. Мікольск М.(Демид.: Веров. 105). Паб'еш усе непрыяцельскае войска. Н.(Афанасьев I, 1913, 211). Будзьце здаровенькі усі. НК: Піт., 77.
усенька, усенькі,—см. под увесь.
усё чыста, мн. ч. усе чыста, ( уменьш., ласкат. чысьценька, увелич. чысьцюсенька)—совершенно всё, абсолютно всё, все, все поголовно. Ар.; Ксл. Бабаедаўскія шляхты пайшлі да касьцёла ўсе чысьценька ў брылёх. Пацкава Сян. (Ксл.). За тры дні ўсё чыста заваліў. Ржэўскі п.(Афанасьев: Нар. рус. казки, I, 1897, 182). Усё чыста (град) павымалаціў. Севр(Раст.: Северск 157). Будуць на яго ўсе чыста злаваць. ЗСД 94.
увесь( уся, усё, усе) чыста—совершенно весь. Ар.; Север(РСБ. 157). Усё чыста павымалаціў. Север(РСБ, 157). Мы заўём вяночкі дый на ўсі сьвяточкі, дый на ўсі сьвятыя. Севершч.(Косіч 13). Усе чысьцюсенька пагніе. Севершч.(Косіч 38).
уветласьць-ці, ж—вежливость. Ня дзівяцца із супакою нашага і даранавай адно ім уветласьці. Узгоркі.
уветлы-лая-лае—приветливый, вежливый. НК: Старцы, Но. 16.
увечары, нареч.—вечером. Ксл.; Гсл. Увечары забіў казу, наклаў цяпла, адрэзаў сьцягно, сьпёк і стаў есьці. Дзяніскавічы(НЗ, Шэйн, II, 161). Увечары вылі ваўкі, а ня ночы. Кузьміно Сян. (Ксл.). Глянуў увечары на ягнё. Севершч.(Косіч 15). Уменьш. увечарочку. Увечары, увечарочку гнала дзевачка каровы. Барадзінка Імгл.(Косіч 29).
увязаньне-ня, предл.-ню, ср.—введение во владение. Увязаньне ў вонае йменьне за рэч асуджаную паступіці. Стт. 274. Увязаньня табе жаднага не паступую. Квятк. 150. Урад наш судовы за суму пенязяй прысуджоную маець увязаньне даваці шацункам: за кажную дваццаць коп грошай — у службу або валоку людзьмі аселых. Стт. 276. Пак ліж бы і таковых грунтоў на ўвязаньне за суму прысуджоную не ставала, тагды і ў засеяньне... увязаньне давана быці маець. Тм.
увязаваць-зую-зуеш, несоверш.—вводить во владение. Соверш. увязаць, увяжужаш-жа, 1. ввести во владение. Пісаў яго міласьць гаспадар наш да мяне, абых я пана Марціна ў тыя сенажаці ўвязаў, і мы пана Марціна казалі ясьчмо ў тыя сенажаці ўвязаці. Квятк. 150. Апанаваўшы ўсе будаваньне, увязаці і старане падаці маець. Стт. 276.
2.—см. под вязаць.
увязацца, увяжуся-жашся, общ.—войти во владение. Тот, хто ў іменьня такія шляхоцкія ўвяжацца, ня маець у тае шляхты іменяй адыймаці. Стт. 276.
увязка-зкі-зцы, ж.—кусок полотна, которым увязывают пищу в поле(вообще увязывают что-л.). Ксл. Увязку пашукай, як я так гаршкі панясу? Сукрэмна Сян. (Ксл.).
увяжчае-ага, в зн. сущ.—вознаграждение за введение во владение. А пяці коп грошай сама ана аддала маршалку пана ваяводзіну ўвяжчага. Літ. Мэтр. Кн. суд. дел УІ. а. 32(Барысёнак: Адвакатура, 174). А за працу таму ўраду самоему ўвяжчага ад капы два грашы тот, каму адправу чыняць, плаціці маець. Стт. 271.
83 👁