- сірочы-чая-чае—принадлежащий сироте, сиротский. Нсл. Сірочую часьць забраў. Нсл. На сірочае дабро намагаеш. Нсл.
- сірата-ты, общ.—сирота. Ар. Уменьш. сіротка-кі, общ.—сиротка. Ар. Ласкат. сіротанька-кі. Нсл. Сіротанькам гэтым няма да каго прыгарнуцца. Нсл. Единств. ч. сіраціна-ны, общ., Нсл. 579. Сіраціну ўзяў да сябе. Нсл. Уменьш. сірацінка-нкі, общ.—сиротка. Нсл. Дзевачку сірацінку прыняла да сябе. Нсл. Ой па чым пазнаць красну дзевачку, што яна сірацінка? Из нар. песни. Засталася я мала сірацінка. Новы песеньнік.
- сіраціць-чу-ціш-це, каго-што, несоверш. 1. букв. делать кого-н. сиротою. Ар.; Нсл. Аддаючы мяне ў некруты, дзеці мае сіроціш. Нсл. 2. повергать в жалкое положение, лишая чего-л. необходимого. Нсл. Як можна сіраціць так чалавека, апошнюю карову выводзячы на падаткі! Нсл. Соверш. асіраціць, каго-што. Нсл.; Ар. Хочуць казу забіць, дзеці асіраціць. Росуха Імгл.(Косіч 57). Прич. асірочаны—оставленный сиротой. Нсл. 367. Адзін сын і тый асірочаны маткаю. Нсл. пасіраціць-чу-ціш—осиротить многих. Гэта твая маці так нарабіла, нашы дробны дзетачкі дый пасіраціла. Шапачкі Імгл.(Косіч 23). Міхале, Міхале, пасіраціш ты свае дзеці сваей адвагай. Ар.
- сірбаліны-наў—черная малина. НК: Очерки, 480.
- сірын-на, предл. и зват.-не, м.—весенний снег с ледянистой корой. НК: Под. пос., Но. 96. См. серан.
- сіта-ты-це, ж.—среднеозерный "адмен", поросший тростником или камышом. НК: Очерки, 489. См. трыста.
- сіта-та, ср.—сито.
- сітаваты-тая-тае—ситовидный. Шсл. Сітаваты дуб на шула ня годзіцца. Ст.
- сітам, нареч.—очень мелко, подобно, как мука сыплется из сита. Нсл. Корабам сонца, сітам дождж. Поговор. Нсл.
- сітнік-ку, предл.-ку, зват.-іча, м. 1. мастер по изделию сит. Шсл. Сітнік бердніку не таварыш. Послов. Самін Пух. (Шсл.). 2. сітнік-ку—полубелый, сытный хлеб. НК: Очерки 38,84; Ксл. Сітнік прыядаецца, а хлеб не. Бель Выс.(Ксл). См. сітніца.
- сітнік ІІ-ку—речной и озерный камыш, НК: Очерки, Но. 35. камышовая заросль. Ксл. У сітніку яе злавіў. Лужасна Выс. (Ксл.).
- сітніца-цы, дат., предл.-цы, ж.—полубелый, ситный хлеб. НК: Очерки 38; Ар.; Шсл. На месьце купілі сітніцы й селядцоў ды папалуднавалі. Ст. Сітніцу прывезьлі з торгу дзяцём. Нсл. 580. Уменьш. сітнічка-чкі-чцы. Нсл.
- сітцо-ца—созвездие Плеяд, крестьяне по нему определяют время. Шсл. Поўнач і наагул пару ночы пазнаюць у нас начлежнікі па групцы зорак, якую завуць Сітцо. Вожа Брсл.(А. Красеневіч).
- сітца-ца, ср.—сетка от пчел. Шсл. Надзень сітца, каб пчолы не пакусалі. Ст.
- Сітцы-цаў—созвездие Плеяд. Ксл. Сітцы ўжо высака. Слабодка Куз. (Ксл.). См. Сітцо.
- сіва-баранкавы-вая-вае—сделанный из сивых мерлушек. Нсл. Сіва-баранкавая шапка, хутра. Нсл.
- сіваграк-ака, предл.-аку, зват.-ача; мн. ч.-акі-акоў-аком-акі-акамі-акох, м.—сивоворонка, птица. Гсл.; Нсл. 579.
- сіваграк-ка, м.—сивая ворона. Гсл. Страляй сівагракі; іх можна есьці. Нсл.
- сівак-ка, 1. сивая лошадь. Нсл. Запражы сівака. Нсл. 2. шуточно, человек с седыми волосами. Нсл. Сівак сіваком—(т.е. седехонек). Нсл. Уменьш. сівачок-чка. Нсл. Хоць сівачок, ды жвавенькі. Нсл.
- сівер-ру, м.—холодный северный ветер. Ар.; Ксл.; Шсл. На двары такі сівер, што ня ўтрываць. Ст. Сівер падзьмуў. Макаравічы Беш. (Ксл.).
- сівераць-аю-аеш-ае, несоверш. 1. подвергаться действию "сівера", вообще ветра. Шсл. Выкінь на двор гуньку, няхай сіверае. Ст. Соверш. прасівераць-аю-аеш-ае—проветриться, побыть на свежем воздухе. Шсл. Павешала ўсю адзежу на дварэ, каб прасіверала, бо моль есьць. Ст. 2. сидеть в девах. Шсл. Сіверае дзеўка ўжо каторы год; ніхто сватацца й ня думае. Ст. Соверш. высівераць—просохнуть от ветра. Няхай хусьце добра высіверае на двары. Ст.
- сівёц, сіўца, м.—в вымокшей ржи растущая трава, от зерен которой испеченный хлеб бывает черен, Нсл. белоус обыкновенный.[Nardus stricta L.] Шсл. Жыта ізь сіўцом. Нсл. У жыце шмат урадзіла сіўца. Нсл. Урадзіўся сівец, жыту канец. Послов. Нсл.
- сівец—белоус, сорное растение. Гсл. См. пясьцюк. Гсл. У лозцы добры сівец атрос. Ст.
- сівець-ею-ееш-ее. Нсл. 578, сівёць-ёю-ёеш-ёе, Нсл. 579; Ар.; Гсл.; Шсл., несоверш.—седеть. Нсл.; Ар.; Гсл.; Шсл. Валей у дзеўках сівець, чымся за дурным мужыком паршывець. Послов. Нсл. 578. Старасьць ужо падходзе, валасы сталі сівець. Ст. Ад гора валасы сівеюць. Нсл. 579. Соверш. пасівець—поседеть несколько. Ад гора галава пасівела. Нсл. 579. Прич. пасівелы—поседевший. Коціцца пад нагамі стары, пасівелы Дняпро. ЗСД 35. сьсівець—совершенно стать седым. Галава твая сусім сьсівела. Нсл. 220. Прич. сьсівелы—совершенно поседевший. Валасы твае сусім сьсівелыя. Нсл. 220.
- сівізна(сівізна, Ар)-ны-не, ж.—седина. Гсл
114 👁