ПАЛАНКА ж. Драўлянае карыта, якое выкарыстоўвалася падчас чысткі зерня. Мо трэбо яшчэ які рас працярушыць гэто зерня, а тош паланка цэла сьмецця. Віньковцы Лід.
ПАЛАМАНЦЫ мн. Печыва з мукі, ламанцы. На куцю зраблю паламанцаў. Алекшыцы Бераст.
ПАЛАЦЕНКІ мн. Святочная спадніца з аборкамі. У мяне калісь, дзяўчынай, былі прыгожыя з аборкамі палаценкі. Баруны Ашм.
ПАЛОХАЛА н. Перан. Пудзіла (пра чалавека). Куды ты ў людзі пойдзяш так, палохало. Крывічы Зэльв.
ПАЛУДЗІЦЬ зак. З'есці патаемна. Відаць, палудзіў усе каўбасы, бо толькі воду папівая. Пушчыкі Свісл.
ПАЛЬЦЭТКА ж. Манжэта ў рукавіцах. Спачатку вяжуць пальцэтку. Масцішча Навагр.
ПАЛЯ зак. Паглядзі. Паля, паля, што атрымаласё. Свіслач.
ПАЛЯДЗЕЦЬ зак. Адведаць. Падаю каравэ і пайду бацька паляджу. Кажуць, ён моцно захварэў; Зьбіраямсё да дзеда палядзець. Старое Сяло Зэльв.
ПАЛЯНТ м. Палка для народнай гульні «Горад ці поле». Ляці і прынясі другі палянт, бо ні дагулялі да канца, а гэты зламаўса. Клінчаны Гродз.
ПАЛЯНЫ прым. Палявы. Бабок бывая лясны і паляны. Што на полі расьце, паляны , кажуць, лепяй памагая ад жывата; Паляны грып пры лесі, пры бярэзьніку на полі расьце. Грабава Зэльв.
ПАМАРАНЖАВЫ прым. Аранжавы. Купіла сабе свэтар памаранжавы. Цёплы, алі натта ш яркі. Косцевічы Астр.
ПАНАДВОРА н. Двор каля хаты. Падворак, панадворак. Панадвора даўно ні мецена, аш стыдна ад людзей. Косцевічы Астр.
ПАНЕНКА ж. Кашаміравая хустка вялікага памеру, у кветкі. Паедзяш у госьці, завяжы на голаў паненку, натто да цібе ідзе. Віньковцы Лід.
ПАНІКАЦЬ незак. Падглядваць. Што ты за ўсімі панікаяш? Для чаго гэто табе? Міратычы Карэл.
ПАНЫРНУЦЬ зак. Спатыкнуцца. Відома, дзеткі, які там са старога хадок, а йшчэ зімой. Ідзеш і пад ногі ўглядаіся, кап ні панырнуць дзе, бо як паваліся, то й ні ўстаніш сам. Косцевічы Астр.
ПАНЯТЛІВЫ прым. Кемлівы. Яму много ні трэба ражжоўваць. Ён раз-два ўсё пайме, панятлівы хлопяц. Мо вучоным будзя. Старое Сяло Зэльв.
84 👁