Старонка 86
◀ / 153 ▶
ПАЗНАТА ж. Надта позні час. Дзе ўжэ я заеду дахаты, пазната такая. Буду прасіцца ў вас пяраначаваць. Валькевічы Зэльв. ПАЗУБАЦЬ зак. Скончыць зубаць – вызначаць моц вараных лек, пастукваючы аб зубы. Усе яйца пазубаў, то ні дзіво, што ведаяш, якоё мацнейшо. Грабава Зэльв. ПАЗЯХАЧКА ж. Пазяханне. Здэцца, і спаў німало, а от нека пазяхачка напала, усё пазяхаю і пазяхаю, як дзень велькі. Старое Сяло Зэльв. ПАКАМЯЧАНЫ дзеепрым. Скамечаны, пакамечаны. Ні павесіў на вяшак, а кінуў на запяк касьцюм, то дзе ён ні будзя пакамячаны. Грабава Зэльв. ПАКАРАВІЦЬ зак. Зрабіць каравымі (анучы). Ногі пацеюць, то мяняя ганучы разоў со-тры за зьмену, то і пакаравіў усе, німа чаго ў боты абуць. Грабава Зэльв. ПАКАТУХА ж. Жанчына, якая любіць хадзіць па хатах, разносіць плёткі. У нас на вёсцы ёсьць адна пакатуха, што па хатах плёткі разносіць. Церахавічы Свісл. ПАКІПВАЦЬ незак. Кіпець у невялікай меры. Я на трохо адхілюсё с хаты, а ты за гаршкамі палядзі, але ні круці, хай пакіпваюць, пакуль вярнусё. Грабава Зэльв. ПАКЛЮЧЫЦЦА зак. Сагнуцца, пераламацца (пра каласы збажыны). Ні будзя як жаць ячмень гэты, весь паключыўсё, каласэ ападаюць, як жнеш. Грабава Зэльв. ПАКРЫШАЧЦЫ, ПАКРЫШЦЫ прысл. Патроху, пакрышку. Як хочаш, по назьбіраяш тых грошай і пакрышаццы аткладваючы кожны месяц. Грабава Зэльв. Пакрысцы, много ні валі на яго, каб хоць гэто занёс, ён у нас стары, нідужы. Старое Сяло Зэльв. ПАКУЛДЫБАЦЬ незак. Пайсці кульгаючы. Мой стары ўжэ некуды пакульдыбаў, мусіць, да Пецькі Марцэсінага. Дзевяткі Бераст. ПАКУЛЬСЦІКА прысл. Пакуль што. Пакульсьціка нікого ні было, можа пазьней падыдуць. Грынкі Свісл. ПАКУЛЯНКА ж. Самаробная коўдра з грубай тканіны. Акрывайса добро пакулянкай ды пасьпі трохо. Вінькоўцы Лід. Вялікая суконная хустка. Калі ідзеш на работу, закручвай пакулянку на голаў, то і ў плечы цяплей будзя. Вінькоўцы Лід. ПАКУПНЫ прым. Хадавы, ходкі. Сёніка мёт – пакупны тавар: адно падай – раз-два разьбяруць. Грабава Зэльв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 153 ▶