Старонка 82
◀ / 153 ▶
НІХЛЮТА м. і ж. Асудж. Няўклюдны, нехлямяжы, нерастаропны чалавек. Ніхлюга гэта нігды гароччыку ні апрача. Стральцы Маст. НІЦЕЛЬНІЦЫ мн. Прыстасаванне для зацягвання нітак у кроснах. Ніткі ў ніцельніцы і бердаю прыбіваям. Руда Яварская Дзятл. НОЧВЫ мн. Непахв. Жывот. Пакуль ночвы накладзе, то з-за стала ні вылязя. Яму тры порцы трэба ззесьці, каб наеўсё. Грабава Зэльв. НОЦІЦЬ незак. Спяваць. Зноў пачалі ноціць штосьці. Хацькоўцы Ваўк. НУДА ж. Вош. У яго нуда завяласа ў галаве. Лішкі Бераст. НУДЗЬБА ж. Нудота. Як на гэтум хутары маладым жыць, адна нудзьба; Нудзьба заела п, каб ні гэто радзіво, жывучы аднаму ў полі. Грабава Зэльв. НУДЗЬБОТА ж. Тое, што і нудзьба. Агортвае нудзьбота, як астанесься адзін у хаці, трэба, каб хто быў с табою. Хоць стары, аля жаніся, весялей будзя вам. Валькевічы Зэльв. НУРЫЦЬ незак. Перабіраць (бульбу). У капцы ўся бульба пагніла, нурыць хучэй трэбо. Радзявічы Маст. НЭНДЗІЦЬ незак. Ныць. Што ты за маці?! Дзіця ні можаш дагледзіць... Чаго ён нэндзіць цэлы дзень? Путрышкі Гродз. НЭЦКІ мн. Маленькія начоўкі. У нэцках раней дзяцей купалі. Ваўкавічы Навагр. НЮХЧЫЦЬ незак. Зніж. Настойліва выведваць што-н. у каго-н. Усё нюхчыць і нюхчыць, і чаго? Масцішча Навагр. НЯБЫТКА м. і ж. Нябачанка. Што ты нібытка, што цібе ні ўгледзяць? Угледзяць, ні бойся. Канюхі Ваўк. НЯВЕДАМА прысл. Невядома. І дзе гэто ён цягаўсё? Няведама колькі чакай, а яго ўсё німа і німа; І няведама, дзе шукаць гэтых кароў, бо нідзе ні відно. Старое Сяло Зэльв. НЯВЫВАЛКА ж. Зневаж. Няўдалы чалавек. Ну й нявывалка, усю прыгажосць сапсавала. Міратычы Карэл. НЯГЕДА м. і ж. Гультай. Нягеда ты, Андрэй, нічого ні хочаш рабіць. Ляхавічы Зэльв. НЯДБАЙЛІШЧО м. і ж. Узмац. Нядбайла. Такі ўжэ нядбайлішчо, што сьвет ні бачыў. Старое Сяло Зэльв. НЯДЗЕЛЬНІЦА ж. Тая, хто нядзелюе. І нядзельніца наша прышла. Грабава Зэльв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 153 ▶