НЕМЧЫК м. Самаробны ножык-складанік з драўлянай ручкай. Немчыкам добро грыбэ зразаць у лесі. Самуйлавічы Маст. НЕРАПА ж. і м. Асудж. Чалавек, які надта многа есць. От ты таксама некая нерапа. Ясі, покуль ні зьляжаш. Дамейкі Лід. НЕРВЕННЫ, НЭРВЕННЫ прым. Хворы на нервы, нервовы. Зь ім хай ні заводзіцца, бо так і трэсьня па галаве, ён нэрвянны. Старое Сяло Зэльв. От нервенны, гаш рукі трасуцца. Старое Сяло Зэльв. НЕТРА м. і ж. Здзекл. Ненаедны чалавек, абжора. Гэты нетра ўсю хату аб'еў. Ятвезь Ваўк. НЕЎДАЛОТА м. і ж. Няўдалы, няздатны чалавек, няўмека. Ну й няўдалота ш ты! Навет у хаця добра ня прыбярэш. Палушы Астр. НЕЎНАРОЎНЫ прым. Якому цяжка ўнаравіць. Мой мужык неўнароўна натура, цяшко з ім. Мяльканавічы Слонім. НЕШТА-НЕКАЕ займ. Штосьці. Хадзі, я табе нешта-некае раскажу. Сінькі Бераст. НЕШЫХОЎНЫ прым. Няўдачлівы, якому не шанцуе. Дзень сёня некі нішыхоўны, за што ні вазьмуся, усё з рук валіцца. Біцеўцы Шчуч. НІГОДНЕНЬКІ прым. Ніводзін. Столькі дзіцей, і нігодненькі ні паможа. Рыбакі Шчуч. НІДАЛЭНГА, НЕДАЛЭНДА м. і ж. Нязграбны, няспрытны ў рухах, няўклюдны чалавек; недалуга. Бываіць і маладая, а спрыту ня маіць, усё хоць як палучаіцца. Нідалэдга адным словам. Косцевічы Астр. Грышка Жменькаўскі нейкі нідалэнга. Рымцелі Смарг. Алі ш ты і недалэнда! Усё ў цябе з рук валіцца. Вугляны Смарг. НІДОЙДА м. і ж. Нязграбны, няўклюдны чалавек. Нідойда гэта нігды па-люцку ні зробіць, усе за ёй перарабляць трэбо. Пачарнейкі Свісл. НІЗВЯЗЛОЦЦЯ н. Няўдалы, няздатны чалавек, няўмека. Дзяржы ты мацней, нізвязлоцця ты нішчасная! Усю муку с табой рассыпіш. Косцевічы Астр. НІРОДНІЦКІ прым. Чужы. Ціпер некія людзі ніродніцкія сталі, анны анных кусаюць. Руда Яварская Дзятл. НІСПАДЗЁЖНЫ прым. Ненадзейны. Коні етыя ніспадзёжныя, ні давядуць да хаты. Драпава Слонім. НІЎДАЛОЦЦЯ н. Няўдалы, няздатны чалавек, няўмека. Малады, здайся, а такоя ніўдалоцця. Трэба кап ужо й свая галава капавала, як лепяй зрабіць. Косцевічы Астр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁