Старонка 80
◀ / 153 ▶
НАЎДЫ прым. Кепскі, дрэнны. Наўды ў цібе сусет, Маня! Бярэжкі Зэльв. НАФУФЫРЫЦЦА зак. Апрануцца па-святочнаму, прыбрацца. Самі яшчэ шпігаўкі, а туды ш. Нафуфырыліся ды на танцы. Дабраўляны Смарг. НАХАРОМІЦЦА зак. Іран. Прыняць важны выгляд. Бачылі як брыгадзірко нахароміўсё перат пратсядацялям. Сурынка Слонім. НАЦВІЧЫЦЬ зак. Набіць. Трэбо нацьвічыць яго добро, кап нікуды ні бех. Хацькоўцы Ваўк. НАЦУХЛІЦЦА зак. Асудж. Напіцца, нажлукціцца. Адно п'е і п'е гэту воду, а есьці ні есьць. Нацухліцца і ляжыць; Ужэ нацухліўсё? Пакуль паўзбанка квасу зарас ні вып'я, то нікому пакаштаваць ні дасьць. Старое Сяло Зэльв. НАЦЯСЦІСЯ зак. Вельмі захацець. То ўжо мый рукі, як нацялася. Масцішча Навагр. НАЧОВАЧНІК м. Драўляная дзіцячая калыска, якая вяроўкамі прымацоўваецца да столі. Палянь, як там дзіцё ў начовачніку? Мо, ні сьпіць ужэ. Вінькоўцы Лід. НАЧОЎКІ мн. Перан. Непахв. Кішэчнік. Ужэ з гадзіну за сталом і ўсё трубіць і трубіць, ніяк начоўкі свае ні напхая. От прожар гэты! Крывічы Зэльв. НАШУЙКА ж. Ноша, пакунак, клунак. Ідзеш, шчэ й нашуйку на сабе нясеш, давай памагу. Грушанцы Іўеў. Нашуйка ў міне цяшкая, да сына ш еду. Лагады Шчуч. НЕБЫСЬ злуч. Як быццам. Месяц так ясна сьвеціць, ну, небысь дзень. Луцкаўляны Гродз. НЕДАЛЭЖНЫ прым. Няздольны, няздатны, недалужны. Ой, які ты, Стасю, недалэжны, нічого рабіць ні ўмеяш, і як ты жыць будзяш. Боркі Дзятл. НЕДАПЫРАК м. Зневаж. Малы і худы чалавек. Такія хлопцы сваталіся, а яна за некага недапырка пашла. Пагародна Воран. НЕЖАР м. Сухая балотная трава, трыснёг. Нежар на балоце расьце, ніякая скаціна яго ня есьць. Баруны Ашм. НЕЗАБАВЯЧЫСЯ у ролі прысл. Неўзабаве, хутка. Я доўго ні буду ў кpамі, нізабавячыся прыду; Хутко, нізабавячыся прынёс аўса каню. Валькевічы Зэльв. НЕКІШЭННЫ прым. Адабр. Знаходлівы ў размове, які па слова ў кішэню не лезе. О, ён на язык бойкі, нікішэнны чалавек. Шастакі Шчуч.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 153 ▶