Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны (1999). П. У. Сцяцко, М. А. Даніловіч

 ◀  / 153  ▶ 
МАДНЕ *Й прысл. Не так, як ва ўсіх. A ў гэтых людзей усё мадней, усё паўтара людскага. Кямелішкі Астр. МАДЫРАВА 'ЦЦА незак. Свавольнічаць, дурэць. Дось мадыравацца! Бо дабром ужо ні кончыцца. Натта разышліся, зара плакаць будзіця; Нг мадыруйся! Стой спокойна! Косце. лтіь* Астр. МАДЭ'СЫ мн. Нешта цікавае, забаўлячьнае. Вось табе i мадэсы. Дабраволя Свісл. МАЁ ВЫ прым. Зялёны. Гэту маёву сукенку адзявай, та ў траве ніхто ні знойдзя, як будзям у хованкі гуляць. Ляткі Маст. MA ЖЫ мн. Воз для перавозкі сена. Раней мала ў кого было своё поле, а мажы тым болей, сена наносілі самі пасьцілкамі. Баруны Ашм. МАЗ ГАВ Е ШКА ж. Памянш. Мазгаўня. О, щпер ні вымяш с плоту сваю мазгавешку, як упёр. Хто цябе прасіў сюды лазіць, мазгаўня нілюцкая, га' Грабава Зэльв. МАЗГАТАЦЬ незак. Моцна стукаць, біць. Напіўся i сьпіць у хаця закрыўшыся. Жонка прышла, стукала, стукала ў дзъверы, а ён i ні павярнуўся навет. Давай тады яна мазгатаць у вакно. Косцевічы Аст]э. MAKOTIKA ж. Вышываная карціна на сцяне. Mai макойкі павышываны крэсьцгкам. Масцішча Навагр. МАЛАДЗЯ'ЧЫНА ж. Маладое мяса. Маладзячыны хоча, cmapoi коровы ні хоча рэзаць на мясо. Крывічы Зэльв. МАЛАШТЭУКА ж. Мяла. Вазьмі малаштэўку i патаўчы бульбу, пакуль гарачая. Гольні Бераст. МАЛЁ УКА ж. Каляровы аловак. Чым тут замалюяш, малёўкаў німа; Надзя, дай мне малёўку. Канюхі Ваўк. МАЛЁ ЎНІКІ мн. Каляровыя алоўкі. А яму гэтыя малёўнікі хоць кожны дзень купляй, усё сьпісзае. Пачарнейкі Свісл. МАЛІДАВА'ЦЬ незак. Заяўляць, даносіць. Хадзіў у войну малідаваць на суседа сваго, усё жыцця зайздросьціў яму. Стральцы Маст. МАЛЯВА'НКА ж. Дзяўчына з ярка намаляванымі вуснамі. Унь} пашлі нашы маляванкі ў клуп. Пушчыкі Свісл. МАМАЛЫГА ж. Падліва. Шчэ мая маці рабіла мамалыгу c сала, цыбулі імукі, ціперачы я раблю. Гуменікі Слонім. МАМРЫЗА м. i ж. Неадабр. Панурысты, негаваркі чалавек. Сядзіць гэты мамрыза, слова ад яго ні выщняш. Вялікае Сяло Шчуч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

маладзячына, маляванка
10 👁
 ◀  / 153  ▶