ЛЯПЁЧДА ж. Іран. Няўдалае печыва. Ні пірох, а ляпёнда нека вышла. Цесто ні падыходзіло. Монькавічы Маст.
ЛЯПІЦЦА незак. Брацца. Ні ляпіся, дзетка, за машыну, вымажыся. Косцевічы Астр.
ЛЯПКА ж. Прыстасаванне ў выглядзе акрайка скуры, гумы на ручцы для знішчэння мух. І дзе ляпка падзелася? Мухаў цэлая хата! Казакоўшчына Воран.
ЛЯПНЯК м. Абразл. Няўдаліца. Ляпняк наш сусет, ні ведая, як каня запрэхчы. Лозкі Дзятл.
ЛЯПОРТ м. Экспр. Плёткі. Гэтая баба хутка такі табе ляпорт па гораду разьнясе, што ні аткарастаесься. Ашмяны.
ЛЯПУТКА ж. Грыб лісічка. Схадзіў бы ў лес, хоць ляпутак назьбіраў б, калі баравікоў ні ўмеяш шукаць. Пераганцы Воран.
ЛЯРВА ж. Заст. Лічынка камара, матыль. Цяпер кажуць матыль, а старыя казалі лярва. Гарны Гродз.
ЛЯРДЭРНІК м. Вялікая драўляная лыжка, якой памешваюць суп. Трэба Міхала папрасіць, каб лярдэрнік новы выразаў з ліпы, а то суп ні зварыш. Сенна Навагр.
ЛЯРНЭТКА ж. Бінокль. Праз лярнэтку можно далёко ўбачыць. Вішнеўка Бераст.
ЛЯСКАВАЦЬ незак. Хварэць на панос. Цяля так начало ляскаваць, што напэўно ні выжывя. Вярэйкі Ваўк.
ЛЯТАРКА ж. Ліхтарык. Чаму так слабо лятарка сьвеціць, хіба пітаня выгарало? Старая Дубавая Гродз. Зь лятаркай баяцца няма чаго, неяк дойдзім. Варняны Астр.
ЛЯТКІ прым. Рухавы, лёгкі. Бацько мой яшчэ ляткі, хоць і гадоў мая. Лагады Шчуч.
ЛЯТНІЦА ж. Летняя кухня. Маці ў лятніцы каўбасы на вяселе робіць, так каты туды толькі і лезуць. Раневічы Свісл.
ЛЯЎФЕРЫК м. Від вышыўкі. Як успомню, як калісьці на вячорках вышывалі ляўферыкі, то пачынаю ўспамінаць сваё дзявоцтва. Гнезна Ваўк.
М
МАГАЗЫНЭРКА ж. Жанчына-прадавец, прадаўшчыца. Магазынэрка наша натта ш моцна захварэла, у бальніцу ложаць. Старая Рудня Смарг.
МАГЕРА ж. Асудж. Какетлівая жанчына. Прышла і вычыпурваяцца магера гэта. Каменка Дзятл.
МАГЦІ у знач. пабочн. Магчыма, можа быць. Махці, яна й прыедзіць у сыботу. Завельцы Астр.
124 👁