А
АБАПАЛАК м. Другое абпальванне глінянага посуду з паліваю. А пасьля бацько сам навучыўсё рабіць абапалак пасуды. Гарадзечна Навагр.
АБАРШТЫНАК м. Чаравік. Абуй абарштынкі: восянь, у туфлях халадно. Лойкі Гродз.
АБВАРАНІК м. Бульба, звараная ў лупінах. Мама, звары на абед абваранікаў, і будзем есьці с кіслым малаком. Боркі Дзятл.
АБГАЦІЦЬ зак. Пацяпліць. Хутко будзя зіма, трэба хлява абгаціць. Галынка Ваўк.
АБДЗІРАНТУС м. Чалавек, які хутка рве адзежу. Дзе ты там наўмеясься абдзірантусу гэтаму адзежы тае, ляціць як на арыштанту ўсё. Гезгалы Дзятл.
АБДЗІРАНСТВО н. Вымаганне непамерна высокай платы за што-небудзь, абдзіралаўка. Гэто ш абдзіранство так дораго браць за гнілаватыя яблыкі, хоць і зімою! Грабава Зэльв.
АБДЗІРТУС м. Зневаж. Абарванец. Адзенься лепяй, а то гаварыць с табой, с такім абдзірантусам, ніхто ні будзя. Ляпёшкі Іўеў.
АБЖАЦЦА зак. Зжаць большую частку; у асноўным справіцца з жнівом. Цяперака натто часу німа: жніво! Як абажнемсё, прыду памагу табе палоць. Старое Сяло Зэльв.
АБІГОУВАЦЬ незак. Малаціць, абіваць. Хопіць сядзець, пара лён абігоўваць. Рэпля Ваўк.
АБЛАМОХА м. і ж. Непахв. Няўмека. Абламоха гэта нігды па-люцку ні зробіць, усё абы з рук. Стральцы Маст.
АБЛАХАЗАР м. Груб. Бесталковы чалавек. Але ш ты й аблахазар, нічога да толку ні зробіш. Чуркі Ашм.
АБЛЕЦІЦЦА зак. Крыху падагрэцца. Пастаўя ваду на сонцо, няхай хоць трохі аблеціцца, а то натто ш ужо халонная. Налібакі Навагр.
АБЛІГАВАЦЬ незак. Выконваць чые-н. жаданні. Паглядзіш на Васю, дык і сьмех нейкі бярэ. Аблігуя Ганну з усіх бакоў, робіць усё, што ёй захочыцца. Ашмяны.
АБЛУПЕНІК м. Масляк. У тум годзе от шмат у ельніку было аблупенікаў пасля дажджу, як гароху. Купіск Навагр.
АБЛЭХАЧ м. Пагард. Неакуратны чалавек. Ходзіш брудны, як сьвіня, аблэхач ты. Харашкі Дзятл.
АБМАТЛЯВАЦЬ зак. Налапіць (штаны), даўшы спадыспаду латку. Яшчэ цэлыя ўсе ганавіцы, адно ззаду дзірка. Каб абматляваў – ішчэ насіў бы, каравэ пасучы. Грабава Зэльв.
118 👁