АБМЫЛІЦЬ зак. Абмінуць. Пайду прас поля, каб абмыліць лес. Дабраволя Свісл. АБНОСІЦЬ незак. Абгаворваць. Ну й абносяць міне бабы нашыя, на чом сьвет стаіць. Руда Яварская Дзятл. АБРОСЛІК м. Экспр. Нястрыжаны, аброслы. Ці то дзеўка, ці то хлопяц? Гэто ш Міхалко! От абросьлік, ні пазнаць, так зарос косамі. Грабава Зэльв. АБСІВЕРАЦЬ незак. Абсохнуць. Вымакла да ніткі на пашы, але быў вецярок і трохі апсіверала. Краснае Карэл. АБРЫЦЬ зак. Абгледзець, абшукаць усюды. Сяць, пасядзі трошкі, німа табе спакою, скрось ты абрыяш. Мыслова Слонім. АБСАЙМІКАВАЦЬ зак. Абдумаць. Трэ перш апсаймікаваць, як будзямо рабіць, а тады ўжэ пачынаць строіць. Пачарнейкі Свісл. АБСТОЯЦЬ зак. Абараніць, заступіцца. Абстоялі хлопца, а так пабілі п гэтыя расколы; Добры вучыцяль сваіх вучанікоў апстоіць. Дзярэчын Зэльв. АБХАДЗІЦЦА, АБЫХОДЗІЦЦА незак. Упраўляцца па гаспадарцы. Дось пірапірындаваць. Пашлі апхадзіцца, а то сьвіні вароты на лычах павыносяць. Косцевічы Астр. Ужо час ісьці абыходзіцца. Суботнікі Іўеў. АБХІНАЧКА ж. Вялікая шарсцяная хустка з кутасамі. Накінь апхіначку наверх, цяплей будзя. Вугляны Смарг. АБХЛЮПАЦЦА зак. Апырскацца граззю. Учоры пасля дажджу йшоў, апхлюпаўся па калені. Змяёўцы Дзятл. АБХОДЖВАЦЦА незак. Упраўляцца па гаспадарцы. Ні йдзі нікуды, зара пойдзям апхожвацца. Студзенікі Свісл. АБШАЛЫГА м. і ж. Абразл. Злодзей. Добрага чалавека зь яго ні выйдзя, вырасьце апшалыга, людзей будзя рабаваць. Пагародна Воран. АБШЭРГАНЫ дзеепрым. Абы-як, неахайна апрануты, абарваны. Адзень што лепшо, а то ходзіш апшэрганы. Кронькі Шчуч. АБШНЭЙДАРЫЦЬ зак. Абгледзець. Гэты Мэйша апшнэйдарыць усе куточкі. Петрашэвічы Слонім. АБЯЛЬЗІН м. Бензін. Запальнічку маю, да абяльзіну ні наліў, ні запаліш. Грабава Зэльв. АБЯНДЗЕЖЫЦЬ зак. Коратка пастрыгчы. Ну, і нашто ты даў сібе так абіндзежыць? Пачарнейкі Свісл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
118 👁