КРЭКАЦЬ (гусі, куры, качкі) мн. Хатняя птушка. Цэлу ноч у курніку крэкаць хадуном хадзіла, мо спалохаў хто. Пачарнейкі Свісл. КРЭМІЦЬ зак. Начышчаць крэмам, ваксаваць. Нараніцы ён ні толькі свае, але і даччыны і жончыны боты крэміць. Верцялішкі Гродз. КСЁ-КСЁ-КСЁ! Выкл. Так падклікаюць кароў. Грабава Зэльв. КУБІНЕЦ м. Вялікі мяшок. Сколька такіх кубінцаў папарвалася кідаючы на зямлю. Відома, поўныя... Вішнева Смарг. КУДЗЯЛОВІКІ мн. Ватныя портці. Адзявай куфаку і кудзяловікі, і будзя цёпла. Харосіца Навагр. КУДОСІЦЦА незак. Мітусіцца. Усе на сьвеці кудосяцца. Юшкавічы Свісл. КУДРАВЕЦ м. Назва пакаёвай расліны традэсканцыі. Воля добра гаспадыня, сколька ў яе кветак у хаці, а які файны кудравец ля пакуці віецца. Сурынка Слонім. КУДРАЎКА ж. Галавешка. У пеццы дагаралі кудраўкі. Нагорнікі Дзятл. КУЁЧЫЦЬ незак. Неадабр. Гаварыць неразборліва. Што ты там куёчыш, бытта сам сабе. Скажы добра! Вугляны Смарг. КУЖЫРУФКІ мн. Тапкі. Дзісь новыя кужыруфкі купіла ў магазіне. Во, дома добро хадзіць будзя. Баруны Ашм. КУЗЁ-КУЗЁ! выкл. Так падклікаюць жарабят. Дзярэчын Зэльв. КУКСАЧ м. Кулак. Што ты сваім куксачом тут махаяш? Я цібе ні баюса. Вялікая Бераставіца Бераст. КУКУЛЯ-КУКУЛЯ-КУКУЛЯ! выкл. Вокліч, якім падзываюць свінню. Як трэба сьвіней зваць, дык кажаць: кукуля-кукуля-кукуля! Або: дзю-дзю-дзю! А хто дык завець: дзюдзя-дзюдзя-дзюдзя! Ці сьвінка-сьвінка-сьвінка! Косцевічы Астр. КУЛЁМА ж. Экспр. Неахайная, непрычэсаная жанчына. Прычашыся, кулёма, людзі ўсе сьмяюцца, што грэбня ні маяш. Ліпкі Бераст. КУЛЁНІК м. Запанка. Зашпілі мне ў кашулі кулёнікі. А то рукі мае згрэбачы, ні маяць кала іх спрыту. Падольцы Астр. Рукавы ў кашулях на сьвята кулёнікамі зашпільвалі. Вун як стройна! Косцевічы Астр. ПАКУЛДЫБАЦЬ незак. Пайсці кульгаючы. Мой стары ўжэ некуды пакульдыбаў, мусіць, да Пецькі Марцэсінага. Дзевяткі Бераст.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
117 👁