КРАПІЎНІЦА ж. Курыца, якая вывела куранят улотай. Думала, прапала мая добрая курыца. Ан - крапіўніца. Гляжу - вядзе байструкоў. Баруны Ашм. КРАПУ ШКА ж. Булка з макам. Съпякла крапушак пару бляхаў, дык дзеці мігам пахваталі. Маку ні было, съпякла б болыи. Леснікі Лід. КРАСНАЛЮДАК м. Гном. Я табе раскажу каску пра красналютка. Грабава Зэльв. КРАСОНКА ж. Керасінавая лямпа. Тады ш съвятла такого ні было, запалім красонку й прадзем даўжэй. Міклашоўцы Мает. КРАТОЪША ж. 1. Куча паточанай кротам зямлі. Трава добра, аля каса тупіцца, бо кратовінаў поўно. Грабава Зэльв. 2. Нара, вырытая кротам. Паліваяш-паліваяш, а вады ні відно, мусіць, у кратовіну цячэ. Грабава Зэльв. КРУГЛЯК м. Жаночая безрукаўка на ваціне. Такі марос стаіць, кап кругляка ні паддзела саўсім ба замерзла. Вінькоўцы Лід. КРУЛЯВА 'ЦЬ незак. Пасвіць (жывёлу). Я ат самаго ранку кароў крулявала, то нічого гэтаго ні бачыла. Біцеўцы Шчуч. КРУПЯНГЦА ж. Падсмажаная кілбаса, начыненая дранай бульбай. Во, еш гэты кусок крупяніцы, з малаком натто смашно. Верцялішкі Гродз. КРУТАГОЛОВІК м. Той, хто круціць галавою. Што ні скажы, усё пакручвая галавою i мармыча: неа, ні гэдык. От крутагаловік гэты. Савічы Зэльв. КРУЦЕЛЬ м. Суніца. Дзеўчына мая назьбірала цэлы збаночак круцялёў. Бакунова 2 Іўеў. КРУЧ м. Двухсотграмовая бутэлька. Мой дзет, калі йдзецъ грабіць сена, бярэцъ с сабой круч з воткай. Паграбіць троха i палыкнецъ, тады, казаў, спрытней грабецца. Малі Астр. КРУЧ ж. Bip. Hi плыві туды, бо там такая круч, утапіцца можно. Кронькі Шчуч. КРУЧА ІТКА ж. Маток нітак на верацяне. А ў хаці кручайка лёну асталася. Капці Дзятл. КРУШАВЕ Я ж. Завіруха. Гэто ш пасъля той крушавеі склеп ні аччыняяцца, дзъверы сънегам заваліло. Гудзевічы Мает. КРЫВЯНДА' ж. Калека, «скрыўленая» хваробай (жанчына). Век замуил ні возъмуцъ крывянду гэту; Крывянда, а задаецца, i ўсе ёй нідобрыя. Старое Сяло Зэльв. КРЭДАНС м. Буфет. Прынясі с крэдансу шклянак. Рэпавічы Бераст
8 👁