Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны (1999). П. У. Сцяцко, М. А. Даніловіч

 ◀  / 153  ▶ 
КО ЪЫРДАМ ирысл. Стрымгалоў. Кобырдсш выляцела яна c кухні. Баяры Свісл. КО'БАНКА ж. Металічны кубак. Налі кіпяточку ў кованку, трэба папіць гарачага чаю. Каліпоўская Свісл. КОДРА н. Маленькая неперасыхальная сажалка. - А дзе Мщюк? ~ А ён на кодру пашоў. Якіясьці капканы там паставіў. Тракелі Воран. КОЪ/НН м. Шафа для посуду. Хай съцякуць лышкі, тады паложыш у комін. Ішчална Шчуч. КО'МЧЫЦЬ незак. Камячыць. Злажы ўсё акуратнянъко, а не ты комчыьи гэту сукенку. Грабава Зэльв. КОН м. Бідон для малака. Дзгсъ карова дала поўны кон малака. Лішкі Бераст. КО НАУКА ж. Непахв. Рот. Маўчы ўжэ, конаўку напхаўшы, ні мармычы. Зьеш, тагды скажаш. Грабава Зэльв. KOHIK м. Адно з двух прыстасаванняў на версе падсядзёлка для фіксацыі паска. На кульбаццы конікі менныя аш блішчаць. Руда Яварская Дзятл. КО'РПАЦЦА незак. Камячыцца, мяцца, карабаціцца. Hi павесіў, кінуў пінжак, то дзе ён ні будзя корпацца; Нетто цягня рукаў i корпаяцца плячо; Завелькія чаравікі, тому i корпаюцца. Валькевічы Зэльв. КО'РШКАЦЦА незак. Корпацца. Цалюткі дзень у гароччыку коршкаяцца, ніяк ні споля. Гудзевічы Маст. KO'CHIK м. Стужка для заплятання валасоў. Косьнікі красівыя упляці у косы, да касъцёлу ш пойдзям. Жукевічы Бераст. КОТКА, КОШКА ж. Крук, якім дастаюць вядро са студні. Коткаю вядро дастанъ з студні; Hi было кошкі ў суседа, i вядро так i засталосё ў студні. Уселілб Навагр. КОТУС м. Пасудзіна, у ягой замешваюць гліну. Hi бяры котус, бо грозны. У ём жа мож гліну месяцы Гарадзечна Навагр. КО ШЛЯ ж. Скошанае за пэўны адрэзак часу (дзень, вечар). Сёня пойдзіця да сена раней. Трэба ўчарашняю кошлю разьбіць, а пазаўчарашняю - паварочацъ. Косцевічьі Астр. КРАКАЧЭ' мн. Жабы. У балоці кракачэ крэхчуць. Вялікая Бераставіца Бераст. КРА 'МА м. Нямыты посуд. А крамы колъко назьбіраласё, калі шяяе памыю. Ёцавічы Дзятл. КРАПАЦЕ'ЦЬ незак. Крапаць. От табе на! Адно пачалі на вое класьці сено, ужэ i дошч крапаціць. I што тут рабіць: ці скідваць з воза ці докладацъ вое? Крывічы Зэльв
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

kochik, кобанка, комчыць, коршкацца, коъінн, крапацець
7 👁
 ◀  / 153  ▶