Каб унікнуць нязручнасцяў алфавітнага размяшчэння, у загалоўкавьім слове асіміляцыя зычных не падаецца. Напісанне галосных у балылыні выпадкаў адпавядае вымаўленню. Ілюстрацыйная частка складаецца, як правіла, з адчаго сказа, запісанага спрошчанай транскрыпцыяй. Аўтары слоўніка - навукоўцы кафедры беларускага i тэарэтычнага мовазнаўства, a таксама супрацоўнікі лабараторыі «Вывучэнне рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны», якая дзейнічае пры кафедры, - распрацавалі слоўнікавыя артыкулы па пэўных раёнах: А.І.Багдзевіч (Воранаўскі раён), І.І.Бубновіч (Карэліцкі), С.А.Богуш, І.Р.Бурлыка (Навагрудскі), В.Л.Варановіч (Бераставіцкі), М.А.Даніловіч (Гродзенскі, Шчучынскі), В.М.Ламака (Дзятлаўскі, Слонімскі), П.Л.Навіцкі (Ашмянскі|) Н.К.Памецька (Астравецкі, Смаргонскі|м.С.Патрэба, Г.А.Якубовіч (Свіслацкі), Ж.С.Сіплівеня (Лідскі), П.У.Сцяцко (Зэльвенскі), С.Г.Сячэйка (Ваўкавыскі), Г.А. Якубовіч (Іўеўскі), Т.А.Якубовіч (Мастоўскі). Гэты слоўнік ~ адзін з этапаў выканання кафедральнай навуковай тэмы «Вывучэнне лексікі i словаўтварэння Гродзеншчыны». Плануюцца таксама слоўнікі мікратапонімаў i антрапонімаў. На апошніх старонках даецца спробны фрагмент аднаго з іх артыкул П.Сцяцко «Прозвішчы жыхароў Зэльвеншчыны». «Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны» мае не толькі навуковую каштоўнасідь, ён будзе выкарыстоўвацца як навучальны дапаможнік пры засваенні лінгвістычных курсаў (дыялекталогія, лексікалогія ды інш.) i пры напісанні курсавых i дыпломных працаў
12 👁