Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны (1999). П. У. Сцяцко, М. А. Даніловіч

 ◀  / 153  ▶ 
Уступ Слоўнікэвае спарадкаванне рэгіянальнай лексікі Гродзеншпыны ўжо мае сталыя традыцыі. За апошнія трыццаць гадоў сабрана шмат мясцовых слоў, якія сталі асновай некалькіх дыялектных слоўнікаў. Лексіка Зэльвеншчыны адлюстравана ў працэх П.Сцяцко «Дыялектны слоўнік» (1970), «Народная лексіка» (1970). «Матэрыялы да слоўніка Гродзенскай вобласці» (1972) i «Слоўнік Гродзенскай вобласці» (1983) Т.Ф.Сцяшковіч ахопліваюць лекеіку з розных кутоў Гродзеншчыны. Слоўнік А.П.Цыхуна «Скарбы народнай мовы» (1993) прысвечаны гаворкам Гродзенскага раёна. Асобнымі падборкамі мясцовая лексіка пададзена ў лексікаграфічных зборніках «3 народнага слоўніка» (1975), «Народнае слова» (1976), «Народная лексіка» (1977), «Жывое слова» (1978), «Народная словатворчасць» (1979), «Жывое народнае слова» (1992). Значная частка абласной лексікі ўвайшла ў 5-томавы «Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі i яе паігранічча» (1979—1986). «Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны» - чарговы словазбор, які істотна дапаўняе папярэднія. Матэрыялы да яго назапашваліся з 1983 па 1998 г. выкладчыкамі i студэнтамі ГрДУ пераважна ў час дыялекталагічных экспедыцыяў i практык у розных раёнах Гродзенскай вобласці. Спецыфіка слоўніка ў тым, ыгго ён уключае пазалітаратурную лексіку Гродзеншчьшы, якая не значыцца ў вышэйназваных лексікаграфічных крыніцах або мае разыходжанні ў форме ці значэнні. Інакш, гэта арыгінальны слоўнік, бо не паўтарае таго, што было зафіксавана ранейшымі працамі. Пры яго падрыхтоўцы давялося шматлікія словы з картатэкі адсеяць i пакінуць толькі адметнае. У слоўнік трапілі адзінкі разнастайнай семантыкі, сярод якіх значная колькасць экспрэсіваў, што найперш выконваюць характарыстычную, а не намінатыўную функцыю, нямала этнаграфізмаў, семантычных дыялектызмаў, a таксама пазычанняў (пераважна паланізмаў, балтызмаў, германізмаў), засвоеных лексічнай сістэмай гаворак. Аб'ём слоўніка 2020 рэеестравых адзінак. Будова слоўнікавага артыкула традыцыйная: 1) загалоўкавае слова; 2) граматычныя i стылістычныя паметы; 3) тлумачэнне значэння; 4) ілюстрацыйная частка; 5) пашпартызацыя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абём
10 👁
 ◀  / 153  ▶