ЗАШМАРКА ж. Завязка, шнурок, вяровачка і пад., якімі завязваюць што-н Можа дваццаць зашмарак было, а як трэба дык ніводнай няма. Вішнева Смарг.
ЗАШТУЧЫНЕЦЬ зак. Экспр. Змарнець. Але ты то й заштучыняў – скура ды косьці. Хіба няеўшы ходзіш! Клявіца Ашм.
ЗАШЧАРЭПІЦЬ зак. Многа ўзяць у жменю, прыгаршчы. Я думаў, ён шчопці возьмя пакаштаваць, адно той як зашчарэпіць, то ўсё і забраў. Старое Сяло Зэльв.
ЗАШЧЫМІЦЬ зак. Заціснуць, зашчаміць. Кулак зашчыміць, то дзе дзіця яго рашчыміць. Грабава Зэльв.
ЗАЮХЛЕНЫ прым. Брудны, запэцканы. Віцё, на табе такая заюхляная рубашка, што страх пазіраць. Купіск Навагр.
ЗАЯДЗІ мн. Балячкі па краях губаў. Мусіць прастыла ўчора недзе, што сёня заядзі на губах паселі. Касцяні Слонім.
ЗБАВІЦЬ зак. Зрушыць. От цяжкі камель, ледзьвя з месца збавілі, а на вос ні паднялі п, каб хлопцы ні памаглі. Грабава Зэльв. Падняць. Гаш наверх збавілі той кругляк, хай там ляжыць: будзя іры ціскаць гальё на возі. Грабава Зэльв.
ЗБАМБАВАЦЬ зак. Непахв. Спухнуць. Так збамбавало руку, што ні дамацацца касьці; Ні падняць нагі, такая тоўста стала, як збамбавало. Крывічы Зэльв.
ЗБАРУКАЦЬ зак. Падняць, пакласці на воз. От цяжкі камель той, ледзьвя збарукалі ўтрох на вос. Старое Сяло Зэльв.
ЗБАСЛАВАЦЬ зак. Не даглядзець. Збаслуй ты мне дзіця, то ні знаю, што с табою зраблю. Косцевічы Астр. Змарнаваць. Ножык у грыбы ісьці дам, алі глядзіця, каб ні збаславалі дзе ў леся. Косцевічы Астр.
ЗБІРАННІК м. Збіральнік. Гэдулькі зьбіраннікаў, што дзе тых казякоў набрацца ў лесі. Валькевічы Зэльв.
ЗБІРКА ж. Посуд для збору ягад. Пакінула я ў лесі зьбірку сваю. Муравана Бераст.
ЗБОЙКА ж. Маслабойка. Замнога ў збойку сьмятаны наліто, празь верх цячэ. Сапоцкін Гродз.
ЗБРЫДЧАЦЬ зак. Стаць непрыгожым, брыдкім, збрыдзіцца. Як малая, от хороша дзеўчына была, а як падрасла – збрыдчала. Грабава Зэльв.
ЗБЯЁДАЦЬ, ЗБЯЁНДАЦЬ зак. Збаёдаць. І дзе ты ўжо гэты кошык зьбяёдаў? Шукай цяпер. Вугляны Смарг. Куды ты ўжо свой хвартух збяёндала? Хамічы Зэльв.
79 👁