ЗАСТОЯЛКА ж. Страва, прыгатаваная з бульбы і малака. Учора зварыла застоялку, дык елі аш вушы трасьліся. Праважа Воран.
ЗАСТУП м. Лапата. Пазыч заступа, трэба гарот капаць. Клешнякі Шчуч.
ЗАСЦІЦЬ незак. Перашкаджаць. Ні трэба было засьціць, то даўно ўжэ ўсё зрабілі п. Рыбакі Шчуч.
ЗАТАКРАК прысл. Два гады таму. Затакрак было болей вішняў. Белякі Дзятл.
ЗАТНУЦЦА зак. Заўпарціцца, закапрызіць, зацяцца. Дзяўчук мая затнулася, ні с кім ні гаворыць. Вялікае Сяло Шчуч. Як ужо затнуўся, то не чакай, што скажа. Ліпнішкі Іўеў.
ЗАТОРВАЦЬ незак. Насыпаць зерне ў мяшкі. Хадзі, ўжэ заторваць будзям. Курчоўцы Бераст.
ЗАТШАСКА ж. Кнопка. Затшаскі трэбо ў сукянке ўшыць, бо павырваліся. Лойкі Гродз.
ЗАТЫЖЫЦЬ зак. Некуды падзець, схаваць. Куды ты затыжыў кнішкі? Цяпер во німа. Праважа Воран.
ЗАЎЗІМАЦЦА незак. Заступацца. Што ты за яго заўзімаясься? Сама ведаеш, што ён вінаваты. Морына Іўеў.
ЗАЎЧУХ м. Прымак. Колькі гадоў ён у яе так і жыве заўчухом. Задвор'е Навагр.
ЗАФЛЯНЦАВАЦЬ зак. Пасадзіць пасынак. Узяла ў Ніны пасынак, дый зафлянцавала. Каралін Зэльв.
ЗАФУРАВАЦЬ зак. Заладаваць, загрузіць. Зафураваў мех на спіну і ходу дадому. Пушчыкі Свісл.
ЗАХАДЗІЦЬ зак. Занервавацца, захвалявацца, замітусіцца. Я ўсё ведаў пра яго. І як вылажыў яму перад усімі, от захадзіў ён тагды, як воўк у аблаві! Грабава Зэльв.
ЗАХАМРЫЦЬ зак. Завязаць неахайна, абы-як. Захамрыла хустку як ні да людзей ідзеш. Вішнева Смарг.
ЗАХАХЛАЧЫЦЬ зак. Неахайна завязаць (хустку). Як ты хустку захахлачыла, хвастэ тырчаць. Стральцы Маст.
ЗАХЛЕБІЦЦА зак. Пакрыцца пеляною хлеба (пра нож). Сыры хлеб рэзаў – і нож захлебіўсё, трэ скрапці. Дзярэчын Зэльв.
ЗАХОЙДАНЫ прым. Недагледжаны, слабы. Калхоз гэты велькі, алі захойданы, трэбо добрага гаспадара. Ліпнішкі Іўеў.
ЗАЧЫНКА ж. Прылада, якой зачыняюць што-н. Гэдыкі холат, гаш прымярзаюць рукі да зачынкі. Конна Зэльв.
ЗАЧЭРПНІК м. Апалонік. Зачэрпнік унь за печай вісіць, паглянь лепяй. Сянькоўшчына Слонім.
78 👁