ЗАСТОЯЛКА ж. Страва, прыгатаваная з бульбы i малака. Учора зварыла застоялку, дык елі аш вушы трасьліся. Праважа Воран. ЗА 'СТУП м. Лапата. Пазыч заступа, трэба гарот капаць. Клешнякі Шчуч. ЗА 'СЦІЦЬ незак. Перашкаджаць. Hi трэба было засьціць, то даўно ўжэ ўсё зрабілі n. Рыбакі Шчуч. ЗАТАКРАК прысл. Два гады таму. Затакрак было болей вішняў. Белякі Дзятл. ЗАТНУ'ЦЦА зак. Заўпарціцца, закапрызіць, зацяцца. Дзяўчук мая затнулася, ні c кім ні гаворыць. Вялікае Сяло Шчуч. Як ужо затнуўся, то не чакай, што скажа. Ліпнішкі Іўеў. ЗАТОТВАЦЬ незак. Насыпаць зерне ў мяшкі. Хадзі, ўжэ заторваць будзям. Курчоўцы Бераст.. ЗАТША'СКА ж. Кнопка. Затшаскі трэбо ў сукянке ўшыць, бо павырваліся. Лойкі Гродз. ЗАТЫЖЫЦЬ зак. Некуды падзець, схаваць. Куды ты затыжыў кнішкі? Цяпер во німа. Праважа Воран. ЗАЎЗІМА'ЦЦА незак. Заступацца. Што ты за яго заўзімаясься? Сама ведает, што ён вінаватьі. Морына Іўеў. ЗАЎЧУХ м. Прымак. Колькі гадоў ён у яе так i жыве заўчухом. Задвор'е Навагр. ЗАФЛЯНЦАВА'ЦЬ зак. Пасадзіць пасынак. Узяла ў Ніны пасынак, дый зафлянцавала. Каралін Зэльв. ЗА Ф УРА ВA 'ЦЬ зак. Заладаваць, загрузіць. Зафураваў мех на спіну i ходу дадому. Пушчыкі Свісл. ЗАХАДЗГЦЬ зак. Занервавацца, захвалявацца, замітусіцца. Я ўсё ведаў npa яго. I як вылажыў яму перад усімі, от захадзіў ён тагды, як воўк у аблаві! Грабава Зэльв. ЗАХАМРЫ'ЦЬ зак. Завязаць неахайна, абы-як. Захамрыла хустку як ні да людзей ідзеш. Вішнева Смарг. ЗАХАХЛА ЧЫЦЬ зак. Неахайна завязаць (хустку). Як ты хустку захахлачыла, хвастэ тырчацъ. Стральцы Мает. ЗАХЛЕЪЩЦА зак. Пакрыцца пеляною хлеба (пра нож). Сыры хлебрэзау -i нож захлебіўсё, трэ скрапці. Дзярэчын Зэльв. ЗАХО'ИДАНЫ прым. Недагледжаны, слабы. Колхоз гэты велькі, алі захойданы, трэбо доброго гаспадара. Ліпнішкі Іўеў. ЗАЧЫПКА ж. Прылада, якой зачыняюць што-н. Гэдыкі холат, гаш прымярзаюцъ рукі да зачынкі. Конна Зэльв. ЗАЧЭ'РПНІК м. Апалонік. Зачэрпнік унъ за печай вісіць, паглянь лепяй. Сянькоўшчына Слонім
Дадатковыя словы
задворе, затнуцца, затшаска, зафлянцаваць, захамрыць, захоиданы, заўзімацца
9 👁