Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны (1999). П. У. Сцяцко, М. А. Даніловіч

 ◀  / 153  ▶ 
ЗАПАЛАНГЦЬ зак. Напалохаць. Кап цябе! Але ш ты мяне ŭ запаланіў - лецъ сэрца не стала. Клявіца Ашм. ЗАПАРКА ПІЦЬ зак. Загарадзіць. Вясною плот трэда запарканіць, до коровы будуць лесьці. Дзеракі Дзятл. ЗАПЕЧНІК м. Іран. Чалавек, які любіць ляжаць на печы. Скажи тому запечніку, кап скапаў загон пат цыбулю, досыць яму на печы валяцца. Накрышкі Дзятл. ЗАПОТТЧЫК м. Фартух. Ш чаго гэта ты такі файны запончык пашыла? Адзела во сабе наверх, i глядзі ўжэ ні абробісса. Чахоўшчына Лід. ЗАПРАНДАВА 'ЦЬ зак. Выявіць. Я запрандавала, што ўчора да нас хтосьці прыходзіў - сляды на сьнезе засталіся. Курчоўцы Воран. ЗАПРАЎДЫ прысл. Сапраўды. Запраўды цяперака малыя добра помняць усё. Завельцы Астр. ЗАПРЫТУШЫ'ЦЬ зак. Засмуродзіць. Ваксаю гэтаю запрьітушыў хату, хоць вышаў бы на ганак боты чысьціць, га!; Як жылі мы бало? I куры ў хаці, i парасята малыя. Усю хату запрытуьиацъ. Грабава Зэльв. ЗАПУ'СТКА ж. Закінутая дарога. Цяпер ніхто ня езьдзіць na гэтай запусцы, а бывала, от кішэла тут людзей. Баруны Ашм. ЗАРАНКА BAK м. Вязаны манкет. Я сабе зьвязала заранкаўкі. Вярэйкі Ваўк. ЗАРУБАЧ м. Мяснік. Зарубач з выгляду быў волат. Вераб'евічы Навагр. ЗАРЭІІДАЦЬ зак. Прывесці ў парадак, прыбраць. Hy, зарэйдала печ, да сьвятаўжэ гатова. Нацавічы Маст. ЗАСЕ'ДЖАНІК м. Заседжанае яйка. Правер яйкі, кап заседжанікаў ні было. Уселюб Навагр. ЗАСКЕ'ЛІЦЬ зак. Прыплюшчыць. Дзіця проці сонца заскеліло воко, каб убачыць, хто ш яго кліча дадому. Ваўкавічы Навагр. ЗАСКРЫПАЦЦА зак. Стаміцца, змучыцца. Я сёні заскрыпалася. Пачарнейкі Свісл. ЗАСЛЁЗНУЦЬ зак. Наліцца слязьмі (пра вочы). А мая ш ты дзяўчынка, што ж гэта твае вочкі засьлёзнулі, мо нештачкі хочаш? Сонічы Гродз. ЗАСНІГЯРЭ'ЦЬ зак. Змерзнуць. Мабыць, ты зусім ужэ засьнігярэў!? Асіпаўцы Воран
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабевічы, запрытушыць, запустка, заскеліць, заснігярэць
8 👁
 ◀  / 153  ▶