ДЗЫ'НКАЦЬ незак. Звінець, дзвынкаць. Нетто дзынкая ў вядрэ, мо капейкі якія; Пара, ўжэ званок дзынкая - клічуць у школу. Грабава Зэльв. ДЗЮ'БА ж. Назва стравы, якая складаецца з размочанай у малацэ булкі. Дзіцятко, вазьмі малака ў бляханчыку, зрабі ты сабе дзюбы, ды паеш, покуль я блінцоў напяку. Бярозаўка Лід. ДЗЮБА H м. Кій. Гэтым дзюбаном ніанну калейку ўжэ атпасьціў. Стральцы Маст. ДЗЫГА 'СТЫ прым. Даўганогі, высокага росту. Hi ў крыўду кажучы, алі ш i дзыгастая, што ні дай бох! Пушчыкі Свісл. ДЗЫНГАВА 'ЦЬ незак. Ашчадна расходаваць. Буду дзытаваць канюшыну карові, хопіць да вясны. Пушчыкі Свісл. ДЗЯБКА ж. Матыка рыхліць глебу. Трохі дзяпкаю падзябаю, каб мякчэйша зямля nam кальвамі капусты была. Крывічы Зэльв. ДЗЯЖЫЦЬ незак. 1. Біць, лупцаваць. Як стаў дзяжыць таго хлопца, то ні ведаў, дзе падзецца i енчыў немым голасам. Грабава Зэльв. 2. Падаць, пляжыць. От град дзяжыць, паб'е ўсе кальва гарбузоў нашых. Грабава Зэльв. ДЗЯННІЖ м. Загарадка ў хляве, дзе стаіць карова. У добрага гаспадара i ў дзянніку чыста. Варняны Астр. ДЗЯРЖУН м. Гадавалае дзіця, якое прывыкла ўвесь час быць на руках. Ён у цібе добры дзяржун, усё на руках i на руках сядзіць. Касцякі Слонім. ДЗЯРУШКА ж. Мачалка з дзеразы. У лазьню ні забуцься дзярушку ўзяць. Бо ні будзішмець чым шаравацца. Косцевічы Астр. ДЗЯУЧА' н. Непахв. Дзяўчо. От, неко дзяўча прышло i хоча вучыць цябе. Крывічы Зэльв. ДНЁУКА ж. Чарга пасвіць жывёлу на ўвесь дзень. Узаўтра нам днёўка, трэба c кім мяняцца. Замасцяны Шчуч. ДНЮШКА ж. 1. Падстаўка. Патэльня гарача, пастаў на днюшку. Ятвезь Свісл. 2. Дошка кухонная. Хлеп рэш на днюшцы. Ятвезь Свісл. ДОРЖНІК м. 1. Дрывотнік. Нясі скоранько калотку, тую большу, што ў доржніку стаіць. Вінькоўцы Лід. 2. Загародка для свіней. Сьеіня жэрткуў доржніку выламалі ŭ павылазілі, Шчонава Карэл. ДО'СТУП м. Рыдлёўка. Тупым доступам яму ні выкапаяш. Жукевічы Бераст. ДОУБЯЛА м. i ж. Абразл. Дурань, разумова абмежаваны, тупы чалавек. То ш ужо гэты доўбяла нічога па-люцку ні зробіць. Лылойці Смарг
Дадатковыя словы
дзынкаць, пабе
11 👁