Старонка 38
◀ / 153 ▶
ДАСТАВАЦЦА незак. Прыязджаць, адведваць. Даставайціся да нас; У нядзелю ж дастаніся да Міхалішкаў? Фэст будзіць, урачыстасьць вялікая ў касцеля. Косцевічы Астр. ДАСЦІПАЛКА ж. Указка. Кап стаяў нат каркам з дасьціпалкай, та можа й вучыліся п. Клешнякі Шчуч. ДАХАВАЦЦА зак. Захавацца. Гаш да восяні каўбасы дахаваліся, як вясною паршука закалолі. Грабава Зэльв. ДАХАВАЦЬ зак. Захаваць. Умея чалавек дахаваць яблыкі да вялігдзяня! І ні гніюць у яго! Грабава Зэльв. ДАЦЬ зак. Лінуць, сыпнуць (пра ападкі). Мо с паўвоза, боляй ні наклалі сена. Яг даў дошч, то сьвету божаго ні відно было. А вада ракою цякла па балоці. Крывічы Зэльв. 2. У прошл. часе звыч. у форме дало. Шмат нападало. Нігды ішчэ гэдулькі сьнегу ні бачыў я. Од дало сьнегу, па пояс. Крывічы Зэльв. ДВОХГОДАК м. Жывёліна (конь, бык) двух гадоў. Двохгодак, то ўжэ егдзяць на ём; Гэтаму быку два рокі, і той двохгодак тыж. Грабава Зэльв. ДЖВЭНГАЦЬ незак. Балбатаць. Да ночы джвэнгалі п, каб йіх на работу ні пагналі; Нешто джвэнгаяш ты бяс толку. Старое Сяло Зэльв. ДЖВЭНГАЦЬ незак. Хадзіць, шукаць. Джвэнгала па лесі, ні аднаго казяка ні найшла. Пушчыкі Свісл. ДЖГІР м. Ёрш. І ў нас у Нёмане джгірэ водзяцца. Купіск Навагр. ДЖЫГАЦЕЦЬ незак. Пра гукі – шум трактара. Трактар джыгаціць: недзе бліско гаруць. Грабава Зэльв. ДЗЕРАСКАВАТЫ прым. Шурпаты. Як ні габляваў я тоё тапарышчо, усё чапляяцца, дзярэ за руку – дзераскавато. Грабава Зэльв. ДЗІК м. Дзікун, дзіклівы. І што гэто за хлопяц! Такі дзік, што ў хату ні завядзеш – баіцца, дзічыцца і ўсё. Грабава Зэльв. ДЗІСЕЙШЫ прым. Сённяшні. Дзісейшы хлеп у магазын прывезьлі? Лушчыкі Воран. ДЗІСЯЙКА прысл. Сёння. Я дзісяйка пяць палучыла. Вішнеўка Бераст. ДЗІЦЮРНО м. Хлопец. А наш Коля такі дзіцюрно вялікі, большы за бацька. Дубраўшчына Дзятл. ДЗОТАЦЬ незак. Скакаць. Дзеці малыя дзогаюць на лошку гаш спружыны трашчаць. Нагорнікі Дзятл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 153 ▶