Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны (1999). П. У. Сцяцко, М. А. Даніловіч

 ◀  / 153  ▶ 
ДАДНЯ' прысл. Надта рана, надосвітку. Заўша дадня i пакорміш йіх, i ў школу выправіш; Дадня ўстаю кажны рас, каб зварыць есьці. Грабава Зэльв. Як дадня ўстаняш, та паробіш ўсё ў хаці i на падворку. Хамічы Маст. ДАКЛЯРАВА 'ЦЬ зак. Параіць. Ёй дакляраьалі но месцы сядзецъ, то рукі хутчэй адыдуць. Пушчыкі Свісл. ДАКОНАЦЬ зак. Пераканаць. Даконала сваго, купіла-такі шкап. Пачарнейкі Свісл. ДАКУТЛІВЫ прым. Дакучлівы, які дакучае, назаляе. Алі ій i дакутлівы ты, як дошч асенні. Стральцы Маст. ДАЛАЖЬГЦЦА зак. 1. Пільна ўзяцца. Як даложыцца, то за гадзіну зробіць тоё, што за дзьве ні зробіш. Крывічы Зэльв. 2. Непахв. Дапасці. Усё еыцухліў, як далажыўсё да збанка. Крывічы Зэльв. ДАЛЕ TАШНІ прым. Пазалеташні. У міне яшчэ далеташні кроп e, мо даць табе. Драчаны Свісл. ДАЛЕ ШНІК м. Сыр. Німа лепшай яды за далешнік. Кватары Бераст. ДАЛЬМА "НАМ прысл. Наугад. А ты далъманам скажи яму. Тупалы Карэл. ДАМА "ХА ж. Той, хто застаецца ў хаце за гаспадыню. Жонка мая наехала ў горат, я за дамаху астаўся. Жукоўшчына Дзятл. ДАМЕ'ШК м. Сыр з малака. Німа лепшай закускі за хатні даменік. Курчаўцы Бераст. ДАМГСКО м. 1. Вялікі дом. Пане мой, такі даміско адгакаў, як у горадзі! Крывічы Зэльв. 2. Непахв. Дом. / нашто мне гэты даміско! Што я ў ём жыць буду? Мне ў горадзі дадуцъ. Крывічы Зэльв. ДАМЭ ТПЧЬЩЬ зак. Скончыць, дамучыць. Хай яго холера, з гэтым лубгнам: усей высыпаяцца, трашчыць, ледзъвя дамэнчылі яго. Грабава Зэльв. ДАПЕТРЫЦЬ зак. Зразумець, дадумацца, даўмецца. Hi магу ніяк дапетрыцъ, як гэту задачу малому рашыць. Стральцы Маст. ДАПЛАЗАВА 'ЦЦА зак. Дабрацца да чаго-н. вельмі жаданага, патрэбнага, дарвацца. Як даплазуяцца да цукерак, то ўсе зьядуць, хоцъ кілю. Такія яны йім смачныя. Косцевічы Астр. ДАПЫТЫ мн. Першы этап сватання, калі малады просіць у дзяўчыны згоды на шлюб з ім. На даныты нікога нг клічуць, бо сваты мало нясуць гарэлкі. Мінеўшчына Ваўк. ДАРЭ'СЦЩЬ зак. Разбурыць да канца. / так раскіданы быў вое, а як узяліся гной вазіць - дарэсьцілі яго. Грабава Зэльв
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дамешк, дарэсцщь
14 👁
 ◀  / 153  ▶