ГВЭЗАЦЬ незак. Пэцкаць. Ні гвэзай у гэтых каётах, старайся пісаць добро. Галынка Ваўк.
ГЕБАЦЦА незак. Марудна выконваць якую-небудзь работу. Доўго мы тут гебаямсё з гэтаю хатаю. Пачарнейкі Свісл.
ГЕНДЗІЦЦА незак. Высілкоўвацца. Гендзісься па хаці цалюткі дзень, а работы і ні відно. Пачарнейкі Свісл.
ГЕР м. Неадабр. Жыхар Літвы, літовец. Апяць гэтых гераў панаехала, очарадзі ў магазынах. Варняны Астр.
ГЕРБІК м. Цуглі ў выглядзе суцэльнай пласцінкі з рабрыстай паверхняй. Як конь палахлівы, та яго гербікам цугляюць, тады спыніць ляхчэй, бо ў році рэжа. Руда Яварская Дзятл.
ГЕЎГАЦЬ незак. Канаць. І хутко, халера на яго, гэты шуляк задраў курыцу. Пакуль я дабегла, яна ужэ геўгая: усю голаў разьдзёў п. Старое Сяло Зэльв.
ГЖЭЧНЫ прым. Ветлівы, прыязны, выхаваны. Гэту дзяўчыну ўсе любяць, натта ж гжэчная. Кямелішкі Астр.
ГІБНУЦЬ зак. Выпіць. Бацько ўжэ гібнуў дзесь добро. Баяры Свісл.
ГІЗАВАЦЬ незак. Гуляць, гарэзнічаць (пра дзяцей). Цалюткі дзень гізуюць гэтыя дзяціскі, німа ім работы. Монькавічы Маст.
ГІШЭФТ м. Прыбыльная справа, выгадная здзелка, спекуляцыя. Яна ні маіць ніякага гішэфту зь йім. Старая Рудня Смарг.
ГІШЭФТ м. Сяброўства, дружба. У іх гэдыкі гішэфт, што вадою ні разліць. Дыхнавічы Ваўк.
ГЛАВЕЦЬ незак. Хварэць. Главела мая карова с тры месяцы ды й здохла. Манчыцы Свісл
ГЛЁЎКІ прым. Недапечаны, сыры (пра хлеб). Учора хлеп прывозілі, але ш натто ўжо глёўкі быў. Купіск Навагр.
ГЛОД м. Шыпшына. Нешто ты кашляць начала. Мо нанач глот заварыць - пап'еш? Забагонне Зэльв.
ГЛУЗДУН м. Чалавек, які недачувае. Алі ш і глуздун зрабіўся, ужэ пяты рас кажу, а ён ні чуя. Дзембрава Шчуч.
ГЛУМНЫ прым. Які прыносіць шкоду, страты. Усе яблыкі пааптрасаліся, такі глумны вецяр наляцеў. Усей сат аптрэсяны. Чэхі Астр.
ГЛУХМАН м. Экспр. Глухі чалавек, глушак, глушэц. Ніц ні чуя глухман гэты. Старое Сяло Зэльв.
ГНАІСКО м. Узмац. Гной. Дзе табе ні балеціма сярэдзіна, гэдулькі гнаіска гэтаго папацягаў на воз да з воза. Грабава Зэльв.
99 👁