ГА ТІАЦЬ незак. Малаціць (цэпам). Ты ўсё гапаяьи цэпам, а пан табе адзін злоты тольхі заплаціць. Кашалёва Навагр. ГАПСАСА 'прысл. Хутка (ехаць, бегчы). О, які леткі ішчэ твой стары, гапсаса за каровамі бегая, як маладзян; От люблю гапсаса верхам на кані ехацъ. Старое Сяло Зэльв. ГАРА'ж. Коптур. I нашто было такую гару класьці, налажы як роўно зъ берагамі - i будзя; Як ты прынёс! Поўно вядро з гарою, гаш пад восілко. Крывічы Зэльв. ГА ТА ж. Гар. Прыгарэла зацерка, гараю аддае. Грабава Зэльв. ГАТАНША ж. Тое, што i rapa. На пагарэлум быў, так ішчэ ўсё гаранінаю сьмярдзіць. Старое Сяло Зэльв. ГАРБАВА НКА ж. Гафрыраваная спадніца. Злажыла я гарбаванку i так яна прыстала да міне. Пушчыкі Свісл. Сёні купіла сабе новую гарбаванку. Канюхі Ваўк. ГАРБАТУХА ж. Луг з няроўнай паверхняй, купінамі. Чалавек косіць на гарбатусе. Масцішча Навагр. ГАРБУЛЯ'ж. Гарбатая, гарбуха. Калека наша Гандзя: гарбуля i на адну ногу кульгая. Хто яе замуж возьмя! Дзярэчын Зэльв. ГАРДАВА 'ЦЬ незак. Паводзіць сябе ганарыста, упарціцца. Ты такужэ ні гардуй, пахрысьці майго ўнука. Драчаны Свісл. ГАРЛАН м. Збан. ГІаўнюткі гарлан наліў. Вялікія Ёдкавічы Бераст. ГАРЛА ТЫ прым. Крыклівы, гарласты. Алі ŭ гарлаты гэты певянь. Бягені Ваўк. ГАРНІЗ м. Карніз. Харошы ў цябе гарніз, тулі таксамо файныя павесіла. Старое Сяло Зэльв. ГАРНО ТА ж. Горыч. Якусё хораша, дак вясяліцца добра, а як на сэрцы гарнота, дак не да вяселъля. Масцішча Навагр. ГАРША К м. Коршак, каршун. Гаршак падлятаў да куранят, аля курыца расставіла крыла i як могла бараніла сваіх дзіцей. Лойкі Гродз. ГАРЭЛІКІ мн. Кулін. Бульбяныя аладкі. Смачныя гарэлікі сьпякла ўнучачка. Дзякуй! Астравец. ГАТОЎЛЯж. 1. Прыгатаванне як працэс. Гатовіш-гатовіш, i ніхто ні бачыць твае гатоўлі, як ты працуяш. Крьівічы Зэльв. 2. Прыгатаванае. Колькі mae гатоўлі змарнавалася, як вяселё было. Крывічы Зэльв. ГАХОЎКА ж. Засаўка. Закрый гахоўку, а то ўсё щпло с хаты на двор выйдзя. Студзенікі Свісл. ГВАТАК м. Графскі працаўнік. У тым бараку жылі ўсе гвараке графа. Уселюб Навагр
Дадатковыя словы
гараж, гарбуляж
16 👁