ГАТАЎКА ж. Кадык. У каго дык тэй гагаўкі i ні відаць, а ў другога - як у Гармана - вытыркаіцца ўперат. Вот ністройна, ні люблю я. Косцевічы Астр. Г АЖ 1. Часц. Узмацн. Аж. Гага скамянеў, так спалохаусё ён цябе. Крывічы Зэльв. 2. Злучн. Аж. Такг дошч, аш сьвету ni відно. Крывічы Зэльв. 3. Часціца ў спалучэнні з да. Аж да. Сядзеў гаги да ранку, аля усё зрабіў за ноч. Крывічы Зэльв. ГАЗОЎКА ж. Летняя хусцінка з капронавага матэрыялу. У цібе вочы шэрыя, та завяжы буталькову газоўку, харашэ будзя. Лаўна Мает. Нашто ты такім холадам газоўку навязала, зьмерзъняш. Гезгалы Дзятл. ГАЗУ'ФКА ж. Хустка з лёгкай празрыстай тканіны. Анэля c Полыйчы прыяжджала, празэнтаў навязла. Мне газуфку нябескую, сьмяюся акрас да маіх сівых валасоў. Косцевічы Астр. ГАІ'К м. Гай, гаёк. Дзеці nauuii ў гаік i чуць ні заблудзіліся. ЛагадыШчуч. ГАЛАМЫЗДА ж. Экспр. Пра высокую жанчыну, з грубым голасам. Палянь, ужэ начала галасіць гэта галамызда, усю вёску на ногі наднімя. Клепачы Бераст. ГАЛАМЯ' прысл. 1. Надта хутка. Анічагуеенькі ні насьнела зрабіць, галамя час ляціць. Цвербуты Лід. 2. Шмат. Часц. Ён ужо галамя часу, як быў тут. Бягені Ваўк. ГАЛАМЯЧКО прысл. Нядаўна. Здэцца ж, галамячко яна нарадзіла, a ўжэ бач, бегая дэй на ўсю гуліцу гарланіць. Яг жаш чужыя дзеці хутко растуць. Вінькоўцы Лід. ГАЛАСАВАДЬ незак. Спяваць. У вербачках дзеўкі цалютку ноч галасавалі, наранні наразыходзіліса. Стральцы Маст. ГАЛАСНІК м. Прыстасаванне для ўзмацнення гукаў i павышэння гучнасці радыёперадачы, рэпрадуктар. У парку галасьнік павесілі, то paee на ўвесь парк; Бало, адно навушнікі былі слухаць, а цяпер галасьніке скрось. Грабава Зэльв. ГАЛА X м. i ж. Абразл. Неахайны чалавек. Алі ŭ галах гэты Вацак, вечно ніпрыбраны, нідаглежаны. Пачарнейкі Свісл. ГАЛДЭ ЪА ж. Зніж. Штосьці надта вялікае. Hy ŭ ношкі ў цібе, добрый галдэбы. Пэўно, абутку ні надбярэш. Гуды Лід. ГАЛЕНА ж. Сучасны танец тыпу шэйка. Сённяшня молаць танцуя толькі галену, ранегшых танцаў ні ўмеюць. Багуслава Шчуч. ГАЛЕТАЛЬНІК м. Зневаж. Гультай. A які ён гаснадар, зусім галетальнік стаў. Коўкелі Іўеў
Дадатковыя словы
газуфка
12 👁