ВАРАВА н. Агарод. Пашлі ў варава, надо буракі палоць Гальшаны Ашм.
ВАРАПАХА ж. Рапуха. Якая страшная варапаха скача. Лозкі Дзятл.
ВАРНАСЦЬ ж. Парнасць. Мусяць, дошч пойдзя, такая варнасьць на дварэ; У хатах гэтых як нагрэюць батарэі - варнасьць такая, гаш млосно робіцца. Крывічы Зэльв.
ВАРОЖКІ мн. Чары. Пра яе казалі, бытта чараўніца. Аброць па расе на Купала цягала разьдзеўшыся. Як дзевяр ейны жаніўся, тожа варошкі строіла - ношкі стала вяроўкамі піравязвала. Косцевічы Астр.
ВАРОК м. Невялікі агрэх зямлі, які не быў заараны плугам. Пашлі, дзеткі, на варок па сено, з якую дзярушку прынясём. Ваўкавічы Навагр.
ВАРОНІКІ мн. Бульба, звараная ў шалупінні. Бяры, баба, унука да сябе. Варонікамі з малаком пакармі. Раневічы Свісл.
ВАРОХ м. Вялікі мяшок. У йінстытут паступіў, хоць варохі цягаць не прыйдзецца. Баруны Ашм.
ВАРУНЯ ж. Прыбудова каля хаты ці хлява, дзе замешваюць корм свінням. Мука сьвіням цёнгля ў варуні стаіць. Вішнеўка Бераст.
ВАРЫЎНЯ ж. Будынак, у якім летам гатуюць ежу - сабе і жывёле. У варыўні есьці стаіць. Паясі і на полё. Каралін Зэльв.
ВАРЫЦЬ незак. Пячы (пра сонца). Сёння сонца такварыць, што аш дыхаць цяшка. Баруны Ашм.
ВАСЕМНІТ м. Вышыты абрус. Раней вышывалі прыгожыя васемніты й засьцілалі толькі ў сьвята. Баруны Ашм.
ВАСКА ж. Кадушка для захоўвання сала. Табе трэба зьбіць новую васку. Гнезна Ваўк.
ВАТАРГА ж. Непахв. Сварка. Ні магу я слухаць ватаргі гэтае. Усё сварацца і сварацца, і склоннае ім німа. От людзі сталі! Дзярэчын Зэльв.
ВАТНЯНКА ж. Ватоўка. Каб ні мерзнуць я лепяй ватнянку надзену. Сянькоўшчына Слонім.
ВАТРАБЛЯНКА, ВАТРАБЯНКА ж. Вантрабянка. Ватраблянку мы с пячонкі, лёхкага, почкаў робім, крыху сала дадаём, смашная кілбаса выходзіць. Сянькоўшчына Слонім. Паспрабуй маёй ватрабянкі, ўчора рабіла. Стокі Свісл. Ватрабянку сырую есьці ж ня будзіш. Вугляны Смарг.
ВАЎКЕЛЬКА ж. Навалачка. Купіла я ёй на вяселё дзьве ваўкелькі і коўдро. Гарадзечна Навагр.
85 👁