БЭРЫСЬ-БЭРЫСЬ-БЭРЫСЬ выкл. Вокліч, якім падзываюць барана. Пазавеш барана: бэрысь-бэрысь-бэрысь! Ён і ляціць да цябе, алі бліска ні патхадзіў, баяўся. Косцевічы Астр.
БЭСТА прысл. Дрэнна, кепска. Ні давёў свае справы да канца, зрабіў бэсто. Каліноўская Свісл.
БЭЦІК м. Дзіцячы «канверт», у якім забіраюць народжаных. Калі мая дачка нарадзіла першае дзіця, я ў горадзі бэцік купіла і забрала з бальніцы. Зэльва. 2.Чахол, пакрыцце на дзіцячую пярыну. Налажы каляроваго бэціка на пярынку, а то белы натто брудзіцца. Галынка Ваўк. 3. Лёгкая шапачка для нованароджанага. Файны бэцік дзіцяці прынесьлі кумэ. Хавай на сьвято. Палубнікі Лід.
БЭШЛЫ мн. Экспр. Абутак. Так у бэшлах і ўваліўсо ў ложко, і сам угвэдзаны ўвесь. Лаўна Маст.
БЯЗМЕН м. Зневаж. Някемлівы, нездагадлівы чалавек. Што за бязьмен удаўся! Сам ніколі ні ськеміць, усё за яго трэба рабіць. Астравец. Нічого ні панімая ён. Што ты яму, бязмену, даказваць будзяш. Грабава Зэльв.
БЯЗУЛЯ м. і ж. Экспр. Гультай. Хочаш, каб з бязулы толк быў. Дубаўцы Ваўк.
БЯНДАГАЦЬ незак. Хваліць. Чужых я ні абгаворваю, але і сваіх ні бяндагаю. Пушчыкі Свісл.
БЯРЭЗА ж. Бяроза. Я ў лесі вясной сок з бярэзаў спускаю, натта смачны, як укісьня. Ляпёшкі Іўеў.
БЯРЭЗІНЫ мн. Падбярозавікі. Маладзенькія бярэзіны заўсягды чысцянькія, ні чарвівыя. Брольнікі Навагр.
БЯСКІШКІ прым. Худы. Ах ты, чорт біскішкі, куды ты шчэ прэсся, здохняш зусім, заб'юць гада! Драчаны Свісл.
БЯССОВЯСНЫ прым. Бесумленны. Яму хоць ты плюй у вочы, то ні брытко, бяссовясны такі вылюдак. Грабава Зэльв.
ВАГАНОЎКА ж. Абгабляваныя дошкі Сын збіраўсё хату рабіць, дак ваганоўкі на сталяванё навазіў. Гарадзечна Навагр.
ВАГАШКА ж. Кавалак зямлі, на якім садзяць агародніну. Трэба скапаць вагашку, а то заўтра будзям цыбулю садзіць. Бердаўка Навагр.
В
ВАГАШКІ мн. Палосы зямлі. Вагашкі ў пана былі гэтакія вялікія, лець вокам абняць. Нязнанава Навагр.
ВАГНЯНКІ мн. Чырвоныя сыраежкі. Гаворыць, назьбіраў грыбоў, а прынёс адных вагнянкаў. Кляцісно Свісл.
88 👁