БУМАЗЕЙКА ж. Від тканіны. Бумазейка зьверху як матэрыял, а пат сподам калмаценькая. Масцішча Навагр.
БУНЬКА ж. Зніж. Нос. Як ні будзя цібе слухаці, дай у буньку. Добро лякарство, зразу ціхім станя. Табала Лід.
БУРВАЛАК м. Узгорак. На бурвалку нічога ні вырасьця, садзі хоць колькі хочаш. Каменка Бераст.
БУРНЯ ж. Прыбіральня, туалет. Ні можаця вы ўжэ бурні паставіць, кажды дзень за дарогу бегаяця. Старая Дубавая Гродз.
БУРХЛЯ м. і ж. Экспр. Слабы на здароўе, саслабелы чалавек. Яна пасьля пахавання зусім бурхляй стала, кашляя ўсё. Акмянеі Ашм.
БУРЧАК м. Месца на ручаі ці рэчцы з імклівым і шумным цячэннем. Тут ні перахоцьця, за бурчаком есьць мосьцік. Гарны Гродз.
БУСАЦЬ незак. П'янстваваць. Гуляла, бусала сьвякроўка ў піру. Драпава Слонім.
БУХАТАЦЬ незак. Моцна кашляць. Цалютку ноч дзіця як у бочку бухатала, тылько наранку заснула. Дубна Маст.
БУХІКАЦЬ незак. Моцна кашляць. Відома, дзеці, ні слухаяць. Налётаяцца, а тады зімной вады хвацяць – і ўсё: бухікаяць праз усю ноч, а ты, матка, стой над імі. Косцевічы Астр.
БУХТЫ мн. Воз для перавозкі сена. Накасіў сена на адны бухты. Лішкі Бераст.
БУЧАЛЬ м. Месца для паласкання бялізны. Вот наш бучаль глыбокі, у ім добро паласкаць бяльлё. Міратычы Карэл.
БЫЛІНА ж. Быльнік. Зарасло быліною ўсё, як закінулі тоё поле. Грабава Зэльв.
БЫСТРАЖОНЯЦ м. Чалавек, які шпарка ходзіць. Ну й быстражоняц, пайшоў, та папробуй дагані. Замасцяны Шчуч.
БЭБЧЫК м. Скупы чалавек. А гэтаму бэпчыку ўсё мала, ніяк ні наесца. Труханавічы Дзятл.
БЭЙЗАЛЬ м. Гармідар. От, ходзіць пляткарыць, а ў самой у хаці бэйзаль. Пушчыкі Свісл.
БЭЙЛЯ м. і ж. Экспр. Пра п'янага чалавека. Панакупляюць у магазіні гарэлкі і панапіваюцца, а тады ходзяць бэйлі. Дзеравянчыцы Слонім.
БЭЙЧ м. Пуга. Бэйч вазьмі, бо так ні адгоніш. Вялікія Ёдкавічы Бераст.
БЭРСАЦЬ незак. Неадабр. Гаварыць абы-што. Бэрсаіш нешта дурноя, лепяй памаўчы і паслухай. Астравец.
84 👁