БРЫДНІК м. Асудж. Той, хто кепска працуе; няўмека. Нашто шчэ й гэтаго брыдніка паклікалі, ён ужэ напамагая. Мілявічы Маст.
БРЫЗГАЧЫ мн. Вілы. Пастаў брызгачы на сваё месцо. Курчаўцы Бераст.
БРЫЗГОТЛІВЫ прым. Золкі, халодны. Адзявайся цяплей, а то дзень якісь брызготлівы. Церахавічы Свісл.
БРЫНА ж. Вялікі холад. Ну і брына на гуліцы, носу ні высуняш, сабака і той у хату лезя. Чахоўшчына Лід.
БРЫСКЛЫ прым. Абрызглы, пракіслы. Наглытаўся брысклага малака, заваліўся пад бэс і захроп. Драчаны Свісл.
БРЫСКУЛЬ м. Непрацяглы дождж. Сярод дня хмара набегла, і некі брыскуль усё сена замачыў. Парэчча Дзятл.
БРЭЧКА ж. Малако, якое яшчэ не стала кіснуць, але ўжо страчвае якасці салодкага. Сядай есьці. Да картоплі брэчкі дам. Конна Зэльв.
БРЭШКІ мн. Карункі. Такімі брэшкамі можно й каўнер у сукенцы апшыць. Лойкі Гродз. Стройная галька, зьнізу шырокія брэшкі прышыты. Лашаны Смарг.
БУБЕН м. Іран. Галава. У суботу на танцах адзін акунінаўскі забіяка добра ў бубен палучыў. Партызанаўка Слонім.
БУЗАВАЦЦА незак. Ствараць беспарадак, вэрхал. Дзеці, хаця ні бузуйцяся ў хаці, бо зара госьці над'едуць. Замасцяны Шчуч.
БУЛАВАТЫ прым. Непахв. Пра чалавека, у якога надта вялікая галава. Юзік Гальк��ў чысто булаваты які: у яго галава хамута просіць, а розуму ні на грош. Жомайдзі Лід.
БУЛАВАЧКА ж. Таўкач, якім таўкуць бульбу. Зварылі пад вечар бульбу і стаўклі яе булавачкай. Пагародна Воран.
БУЛІНА ж. Пустазелле. На полі такая буліна парасла, усе картоплі пакрыла. Пасінічы Слонім.
БУЛЫМ м. Бык. Булым, уставай, ужэ хваціць спаць. Лішкі Бераст. Перан. Упарты чалавек. Булым гэты як упрэцца – ні перапрэш. Лішкі Бераст.
БУЛЬХАЎКА ж. Бурбалка. На лужынах бульхаўкі становяцца, на дошч мусі. Коласава Слонім. Нырнуў і толькі бульхаўкі пуская. Вердамічы Свісл. Колькі шмат бульхавак на вадзе. Ізабелін Ваўк.
БУЛЬХАЎКА экспр. ж. Экспр. Пра нос. Пабыў крышку на марозі, і бульхаўка зусім сьсінела. Курчаўцы Бераст.
76 👁