БО'ЛЬНЯ ж. Бальніца. Дзяцькі німа ў хаці, ляжыцъ у больні. Танявічы Шчуч. БОТКА ж. Палка з цвіком на канцы, якая служыць для адпіхвання на санках ці на каньках. На санках з гары хуччэй з 'едзяш, як боткамі папіхаясса. Хамічы Маст. БОТЗЯНЬКІ прым. Хуткі, рухавы. Але ш твой, Надзя, хлопяц i борзянькі, ні мела ні хвілі спакою зь йім. Пачарнейкі Свісл. БОТУХ м. Зневаж. Пра нязграбнага мужчыну. I нашто табе такі борух, ад яго карысьці мало. Пархімаўцы Бераст. БО'СЫ прым. Нішчымны. Дзяцей куча, дык яна босай капусты наварыць i добра. Ляпёшкі Іўеў. БРАВАРЫНА ж. Будынак для захоўвання харчовых прыпасаў, свіран. Кала хаты ў каждага з нас ёсь браварына. Варняны Астр. БРАМА ж. У вясельным абрадзе упрыгожаныя вароты, ці брамка каля хаты маладога ці маладой для іх урачыстай сустрэчы. У маладой за браму добры выкуп узялі хлопцы. Касцяні Слонім. БРА MHIKI мн. Вароты. Варота, весьнікі, i брамнікамі завуць. Масцішча Навагр. БРАШЧА ДБ незак. Бразгаць. Можа ў вядры твой гаплюк, нетто брагичыць тут. Грабава Зэльв. БРОНЦЫ мн. Вароты. Іван, складзі чобаты i зачыні бронцы. Юшкавічы Свісл. БРУЗЛЫ мн. Дрожджы. Брузлы ў магазін прывезьлі кепскія. Вераб'евічы Навагр. БРУНДЗОЪЫ прым. Карычневы. Да гэтай сукенкі лепш брундзовыя туфлі пайшлі n. Вайкунічы Воран. БРУНКАЛА н. Ворчык. Узяў каня ў Дуброўскага, пару выараў i брункала зламалася. Hi знаю, як i сказацъ людзям. Косцевічы Астр. БРЫГАДЗЁТЧА ж. 1. Жанчына брыгадзір. У нашум калхозі мужчыны за брыгадзіраў. Адна ёсьцяка i брыгадзёрча. Аля спраўная. Лепш спраўляяцца за мужчынаў. Савічы Зэльв. 2. Жонка брыгадзіра. Брыгадзёрчаю стала, так гунъ якая глаткая. Грабава Зэльв. БРЫДЗЁ ТНЫ прым. Вельмі непрыгожы. Ён такі брыдзёрны, ну як наўпа, што страх глядзець на яго. Вярэйкі Ваўк. БРЫДКАВА'ЦЦА незак. Здзекавацца. У вайну немцы брыткаваліся зь людзей. Попішкі Астр. А ён любіць над людзьмі брыткавацца. Пагародна Воран. Так брыткаваўся немяц з людзей, што мусялі ў лесі буданэ рабіць i хаваииа. Ганчары Лід
Дадатковыя словы
больня, босы, брыдкавацца, верабевічы
10 👁