Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны (1999). П. У. Сцяцко, М. А. Даніловіч

 ◀  / 153  ▶ 
АСТУ'ДА ж. Халоднае паветра, холад. Напусьцілі поўнаю хату астуды. Hi зачыняягща дзьверы ад гэтай дзятвы. Швейляны Астр. АСУР 'Ё ЗІЦЦА зак. 1. Узяцца за розум, пасталець. Калі ты ўжо асур 'ёзісься? У дваццаць гадоў пара i галаву мецъ на плячах, а нг гарбус. КямелІшкі Астр. 2. Раззлавацца, абурыцца, насупіцца. Яму неьита як стрэліць у галаву, то ні пойміш, аткуль i што. Сядзелг, гаварылі, нечага сьмяяліся... I рантам як асур'ёзіўся наш i да Юзюка, чуць бяды ні нарабілі. Косцевічы Астр. АСУСТЭ'НТ\ АСЫСТЭ'НТм. Дружбант, шафер. - Щфайнага ш асустэнта мела на васэлі? — Мецъ то мела, ал i такога, што хай Бог бароніць - напіўся як сьвіня. Косцевічы Астр. Усе асыстэнты сабралгся кала маладога. Кямелішкі Астр. АСУСТЭНТКА, АСЫСТЭНТКА ж. Дружка, шаферка. Натта ш быў упадабаўшы старшаю асустэнтку на васэлі. Hi адыходзіўся ні на мінуту. Косцевічы Астр. У нас за старшаю астыстэнтку маладая просіць сваю сятру, калі ёсъ нізамужняя, алъбо ўжо сваю лепшаю падрушку. Страча Астр. АСЫСТЭНЦЫЯ ж. Удзельнікі шлюбнага абраду. Асыстэнцыі было аж дваццаць чалавек! Даўгялы Воран. А ТА НАМ прысл. Разам, гуртам. Гэту восянъ мы картоплю атапам выкапалі. Хадзяўляны Дзятл. АТОЖЫЛА ж. Атожылак. Мой чалавек прынёс ат Стася атожылу сліўкі-сікухі. Ст. Гудагай Астр. АТХУТСАЦЬ зак. Выратаваць ад смерці, хваробы. Ледзъвя атхукал/ бацъку, калі бразнуўсё са стога вясною. Ваўкавічы Навагр. АЎСЯНКА ж. Гатунак грушы. Спее, калі жнуць авёс. Грабава Зэльв. АФТАВАНЯ н. Карункі з гафту. Харошу просьціню сабе выткала. Каб яшчэ афтаваня прышыць, зусім добро было п. Мастаўляны Лід. АФЭЛАК м. Жарт. Пусты, несур'ёзны чалавек. / калі ўжо гэты афэлак за розум возъмецца. Ятвезь Ваўк. АХВЯРАВА'ЦЬ зак. Паабяцаць, дакляраваць. Рас ахвяраваў, то махлявацъ ні будзя, ён сваё слова стрымая; Ахвяраваў, што прынясе тае хварбы на твае ніці. Грабава Зэльв. АХМІСТРЫНЯ ж. Экспр. Жанчына, якая мае пра сябе празмерна высокую думку. Да яе ні падыйдзі, такая ўжо ахмістрыня. Hi знаіш чалавек, зъ якога боку патступіцца. А сама пасъледняя сьпіцаў калясе. Косцевічы Астр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

астуда, асурёзіўся, асыстэнтм, атхукалі, ахвяраваць, несурёзны
16 👁
 ◀  / 153  ▶