Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны (1999). П. У. Сцяцко, М. А. Даніловіч

 ◀  / 153  ▶ 
ШЛАМБАКЕ' мн. Непахв. Шлёпанцы. У хаці можаш i ў гэтых шламбакох хадзіць, а на двор у йіх ні пойдзяш: з нох спадуцъ. Старое Сяло Зэльв. ШЛЕ 'MKA ж. Вешалка. Захоцьце, адзежу вешайце на шлемку. Сурынка Слонім. ШЛЭМБАЦЬ незак. Непахв. Шлэпаць, шлёпаць. Будзя табе шлэмбаць у гэтых опорках, абуй чаравікі; От, як na хаці, то i ў гэтых шламбакох будзяш шлэмбаць. Старое Сяло Зэльв. ШЛЭТІАР м. Непахв. Той, хто цягне ногі, «шлэпае». Гэты шлэпар нігды нох нг подымая, усё цягня па зямлі. Крывічы Зэльв. ШЛЭТІТУХ м. Той, хто шлэпае. Абуу бацъкавыя боты i шлэпая па хаці малы шлэптух гэты. Грабава Зэльв. ШЛЮНДРА, ШЛЁНДРА Ж. Жанчына лёгкіх паводзін. Яна ш такая шлюндра, ніводнага мужыка ні прапусьціць. Косцевічы Астр. Ну i шлёндра гэта Валя. Трокенікі Астр. ШЛЯМА ж. Брага. Мощная ш на гэты рас гиляма атрымалася, перахадзіла добра. Ашмяны. ШЛЯФРОЖ м. Хатні халат. Прыду з работы i кажды рас адразу ў шляфрок пераадзяюса. Клешнякі Шчуч. ШМОТЛЫ прым. Спрытны. Ну i шмоглы гэты хлапчук, чый жа ён? Вайкунцы Воран. ШТЭЛЬБА ж. Зневаж. Кульгавая жанчына. Ля, наша Янка ўжэ колькі гот штэльбаю ходзіць. Упала калісь на сеялцы i падэшву адрэзало. Немяржанка Свісл. ШМІНКІ мн. Касметыка. Hi трэ дзяўчыні шмінкаў, яна й так хороша, бо маладая. Вішнеўка Бераст. ШМОТКА ж. І.Вяроўка. Бяры нашага сабаку на гиморку дэй вядзі ў садок - ні палезуцъ, будуць баяцца. Табала Лід. 2. Завязка. Падай гиморку мяшка завязацъ. Селяхі Ваўк. ШМЯГЛІВЫ прым. Рухавы, жвавы. У крушнях у нас поўзаюць ьимяглівыя яшчаркі. Даўгялы Воран. ШОСТ м. Шашаль. Усе сцены шост патачыў. Шундры Слонім. ШПІКУЛЯНТ м. Спекулянт. Гэты шпікулянт много грошай мая, нашпікулянчыў. Грабава Зэльв. ШПІНАЧ м. Заціскачка, прышчэпка для прымацавання бялізны. Здымі ŭ гэты шпінач, бо забудзяся. Шынкаўцы Гродз. ШПІХНЕР м. Застар. Склад, элеватар. Бало ўсё нашыя гаж у Зэльву жыто вазілі вазаміў шпіхнер здаваць. Грабава Зэльв
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ьймяглівыя
7 👁
 ◀  / 153  ▶