Старонка 117
◀ / 153 ▶
ТАЧКАВАЯ ж. Прадаўшчыца. Мая Зіна тачкавою робіць, та хоць хлеба з магазіна прынясе, ужэ ні трэ самой ісьці так далёко. Лаздуны Іўеў. ТЛУМ м. Здзекл. Нерастаропны чалавек. Што з гэтаго тлума возьмяш, ён і так абэцэ ні панімая. Юшкавічы Свісл. ТЛУМАВАТЫ прым. Дурнаваты. Тлумаваты гэты хлопчык, ні хоча добро ўчыцца ў школі. Грынкі Свісл. ТОРБА ж. Зневаж. Тоўстая жанчына. Ні адна сукенка на торбу гэту ні злазіць, такая тоўста стала. Дубна Маст. ТПРУСЬКА ж. Ласк. Карова. Ідзі да міне, мая ты тпруська. Я табе картопяль дам. Старое Сяло Зэльв. ТПРУЦКІ! Выкл. Вокліч адганяць цялят. От смолно гэто цяля! Тпруцкі, каб ты выпрагласё! Савічы Зэльв. ТРАНКІ мн. Карункі (вышыўка) на кашулі. Такую ўжо кашулю мне зрабіла, я й палюбіў яе за гэтыя транкі. Баруны Ашм. ТРАСАЧКА ж. Дрыжыкі, трасучка. Трасачка як прыбрала ўдзень, та думаў, здурэю. Глушнева Гродз. ТРАФУНАК м. Здарэнне. Гэты трафунак Жэнька доўго не мох забыць. Вайкунцы Воран. ТРОСЧЫЦЦА незак. Гараваць, тужыць. Ну й доўга трошчылася па сыне сваім! Свілы Воран. ТРУБЛО н. Груб. Чалавек, які многа есць, абжора. Сколька ні есь, усё яму мала. Затое й грубы, як бочка, трублом і празываяць. Косцевічы Астр. ТРУЛЯ м. і ж. Марудны чалавек, маруда. Ну й, труля! Ці ты хадзіць ні можаш скарэй? Сколькі ш цібе чакаць? Голдава Лід. ТРУПША м. і ж. Іран. Той, хто многа есць. Трупша гэта ўсё зьела патчыстую і каструлю нат вылізала. Мілявічы Маст. ТРУХТОМ прысл. Трушком. Конь пабех трухтом. Вішнеўка Бераст. ТРУША м. і ж. Неадабр. Няўдалы чалавек. Сядзіць труша й не робіць нічого. Канвелішкі Воран. ТРЫНОСКА ж. Насавая хустачка, насоўка. Трыноску даўней для форсу насілі, ніхто ей ні выціраўся. У кішэнь пакладуць, каб вытыркалася, і стройна лічыцца. Косцевічы Астр. ТРЫУЛЬНО прысл. Сытна. Як пад'ясі трыульно, дык і пацерпіш даўжэй без яды. Шылавічы Слонім. ТУДЫЛІЧА прысл. У той старане. А тудыліча мае родныя жывуць. Жукевічы Бераст.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 153 ▶