Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны (1999). П. У. Сцяцко, М. А. Даніловіч

 ◀  / 153  ▶ 
СЯДУНКА ж. Фасоля, якая не ўецца, а нізка расце. Бале, усё тычке гэтыя насілі да насілі, а цяперака сядуику завялі, i тычок тых ні трэда, i ніблагая пасоля расьце. Грабава Зэльв. СЯДУШКА ж. Сядзенне на возе. Калі свадзьба, то убяруцъ кветкамі сядушку. Масцішчы Навагр. СЯЛЕ НКА ж. Прылада для сеяния, сплеценая з саломы. Вазьмі еяленку i naceŭy сябе ў агародзе. Вераскава Навагр. СЯМЯНЮК м. Семевае пяро цыбулі. Hi прадыміла цыбулю, i ўсю нагнало ў сямянюке. Грабава Зэльв. СЯНІДА ж. Адрына. Сено ў сяніцу ўсё ні ўлезя, трэбо на гару щгацъ. Пескі Мает. СЯЧУН м. Прылада, якой сякуць бульбу свіням. Вазьмі сячун тута. Харосіца Навагр. TAKABO' прысл. Добра. Такаео твоя сукенка пашыта, трэда мне так патыць. Лагады Шчуч. т ТАКА Я прым. Цяжарная. Яна ш такая, з-за таго ŭ нудзіць. Нічога ў рот узяцъ ні можыць. Косцевічы Астр. ТАЛАЛУ И м. Дурнаваты чалавек. Што вам гэты талалуй, ад яго ўсянно нічого ні даб 'есся. Задвор'е Слонім. ТАЛАНГСТЫ прым. Плямісты. Ну й твар у цібе таланістьі, хібо ты ў малянкосьці галубіныя яйкі зьбіраў. Табала Лід. ТАЛМУДЫ мн., неадабр. Рэчы (адзенне, абутак), кінутыя абы-дзе. Талмуды свае з логика забяры, у хаці прыбіраць будзям. Нацавічы Маст. ТАЛОНАЧКА ж. Драўляная лыжачка. Маму, дай талоначку, буду есьці зупку. Калантаі Ваўк. ТАПТА 'ЦЬ незак. Неадабр. Есці. Калі ні зойдзяш да вас, ты ўсё топчаш i тончат. Забалаць Воран. ТАРАМБА 'НІЦБ незак. Экспр. Несці, цягнуць што-н. цяжкае, вялікае, грузнае; тарабаніць. Нахватаў мукі, ледва тарамбаніць. Лашаны Смарг. ТАРКОБАНКА ж., адз. Кулін. Бульбяная каша. Бывало, як наясіса таркованкі з малаком, дык цалы дзенъ есьці ні хочацца. Леснікі Л ў ТАЎЛУ'Йм. Гультай. Есьцъ у нас адзін такі мужык, зусім таўлуй, анічагуткага рабіць ні хоча, анно ляжыць. Брычыцы Дзятл. ТАЎШЧА'ЦЬ незак. Таўсцець. Як нанаходзіт, так i таўтчая нага. Мусяць, нухня, ці mmo якоё. Старое Сяло Зэльв
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

задворе, таўлуйм, таўшчаць
3 👁
 ◀  / 153  ▶