СПУРЗОЛІЦЬ зак. Замуціць. Так спурзолілі ваду ў рэцца, што аш пачарнела. Падольцы Астр.
СПУСЦІЦЦА зак. Разлічваць на каго-н., перакласці свае абавязкі на каго-н. Мая нявестка на анну міне спусьцілася, ні чого ні- хоча рабіць. Вялікае Сяло Шчуч.
СПУЧЫЦЬ зак. Ударыць, пацягнуць (кіем). І ні агрызайся, а то спучу пужальням па галаве, і пойдзяш выючы. Валькевічы Зэльв.
СПЫГАРКА ж. Прыгарка. Я натто люблю спыгарку з бапкі або с хлеба. Вішнеўка Бераст.
СПЫТЛЯВАЦЬ зак. Неадабр. З'есці. Ты хутка спытлявала крупнік, мне ні заставіла! Радунь Воран.
СП'ЯЎТАЦЬ зак. Неадабр. Згубіць, страціць, змарнаваць што-н. Дзе ўжэ свой пярсцёнак сьп'яўтала? Старая Рудня Смарг. Пазваляіш дзецям бавіцца з будзільнікам, то глядзі, каб ні сьп'яўталі. Косцевічы Астр.
СТАЕЛНЫ прым. Стаенны. Стаелны конь, таму і глаткі. Старое Сяло Зэльв.
СТАКЕЛЁ прысл. Столькі. Я не прасіла: давай мне стакелё-стакелі. Масцішча Навагр.
СТАКІ мн. Будаўнічыя блокі. Са стакоў у міне пограп складзены. Масцішча Навагр.
СТАЛЕШНІК м. Настольнік. Сталешнік кап цыратай якой накрыць, а то запэцкаюць увесь. Беневічы Лід.
СТАРЭПНЯ ж. Вялікая града. Парабіла старэпні, а садзіць няма чаго. Харосіца Навагр.
СТАМБОЛЬ м. Мужчына высокага росту. Наш стамболь як ідзе, галава неба паттірае. Дзеравянчыцы Слонім.
СТАНЦЯ ж. Памяшканне ў хаце, прыстасаванае пад склад. Прынясі вяраўке. Там, у станці, ляжаць. Завадзічы Гродз.
СТАРМАСНУЦЬ зак. Страсянуць. У гэтай сталоўца нічога люцкага німа. Выпіла шклянку напітку, дык аш стармаснула ўсю – мусі, ужо сапсуты. Косцевічы Астр.
СТАТЭВА ж. Высокая жанчына. Нашу Стасю называюць статэваю, бо натто высока яна. Пачарнейкі Свісл.
СТАЎБУНІК м. Спецыяльная шафа, вузкая і высокая, для захавання гаспадарчага посуду. За патэльнямі і каструлямі ні павярнуцца, трэбо купіць стаўбунік. Сурынка Слонім.
СТАЎДЫР м. Экспр. 1. Упарты чалавек. Ну й стаўдыр ты, ні перапрэш цябе ніколі. Мацвееўцы Ваўк. 2. Някемлівы, тупы чалавек. Стаўдыру гэтаму ні дасі рады вытлумачыць, тупы, як бот. Стральцы Маст.
75 👁