грыбамі поўны сьпіжовік, яшчэ й цыбулі для паху дабавіла. Вялікія Свіранкі Астр.
СПІЖУК м. Каструля. Паставіла сьпіжук у печ, зарас вячэра гатова будзя. Галавачы Гродз.
СПІРДОН м. Мужчына малога росту. Ой, а малы ё... – чкрас як спірдон! Мядзюшы Воран.
СПЛЮГАВІЦЬ зак. Груб. Абгаварыць. Такі чалавек яна: сплюгавіць каго, а праз мінуту гаворыць зь ім, як нічога і ні было. Тарнова Лід.
СПЛЮТАЦЦА зак. Зблытацца, збіцца ў беспарадку. Я стройна вязала. А сястра цярпеня ні мела. Вяжыць, саб'ецца, тады – мах, распусьціць, ніткі сплютаяцца – і па вязаню, ні бярэцца боляй; Валасы запляці, а то сплютаяцца пат хусткай, што ні разьбярэш. Косцевічы Астр.
СПОДНЯ ж. Ніжняя жаночая спадніца. Сподні шылі с кужалю. Масцішча Навагр.
СПОЛНЫ прым. Супольны. Гэто наш сполны хамут, на дваіх купляны. Грабава Зэльв.
СПОРКА ж. Спрэчка. Помню, нека спорка тагды была, ці цара забілі ці ўцёк ён. Старое Сяло Зэльв.
СПОРТАЦЬ зак. Хутка пашыць адзенне простага фасону. Наша вяскова швачка спортая якуюсь адзежыну, і добро ў вёсцы хадзіць. Стральцы Маст.
СПРАЎДЗІЦЦА зак. Збыцца. Спраўдзіліся мае слоўцы: пабіў ты такі сабе нос. Косцевічы Астр.
СПРАЎНІЦА ж. Спраўная жанчына. Яна скрось дастаня, і ўсяго накухмарыць, спраўніца гэта. Грабава Зэльв.
СПРОНТ м. Шапік для посуду. Гэтулькі посуду панакуплялі: мало што ўвесь спронт заваляны, дык і ў бакоўцы ўсё забіто. Гуды Лід.
СПРУТА ж. Спрут; смерць, халера. І куды вас цісьня спрута ў картоплі грабціся! Кыш на падворак!; Нека спрута напала на гэтыя куранята, што ўсе паздыхалі. Грабава Зэльв.
СПРЫТА Кол, якім змацоўваюць дровы (ламачча) на возе. Як на вос кладу ламату, то звязваю ланцугом або вяроўкаю, а тагды яшчэ калом спрычваю, каб мацней было, бо бяс спрыты можа парассоўвацца. Грабава Зэльв.
СПРЭЧВАЦЦА незак. Адмаўляцца ад сваіх словаў. Стаяла мо цэлу гадзіну, расказвала пра Броніху, а ціпер, бач, спрэчваяцца: яна так ні казала. Філонаўцы Лід.
75 👁