АЛЁНЧЫН БЯРЭЗНІК. Невялікі бярэзнік. Раней тут жыла Алёна. Дубраўка Маг.
АЛЕСКАЎШЧЫНА ж. Сенажаць. Раней на гэтым месцы была в. Алескаўшчына. Дубасна Мсц.
АЛЕСЬКАЎ КАМЕНЬ. Камень на полі. У час Вялікай Айчыннай вайны каля яго расстралялі хлапчукасувязнога. Гарадзішча Шкл.
АЛЕХАВІЦКІ ЛУГ. Луг. Ім карысталіся сяляне з в. Алешаўка. Бялынкавічы Касц.
АЛЕХІНІЦКАЕ ПОЛЕ. Поле каля в. Алехінічы. Мядзвёдаўка Маг.
АЛЕХІНІЦКІ ЛЕС. Лес каля в. Алехінічы. Мядзвёдаўка Маг.
АЛЕШАНСКІ ЛЕС. Лес каля в. Лешаны. Бродак Крыч.
АЛЁШКА ж. Рачулка. Некалі тут утапіўся хлопчык Алёшка. Займішча Шкл.
АЛЕШНІК м. Альховы лес. Бірча Бабр., Арцёхаў Красн., Эсьмоны Бял., Камяніца Бял.; Месца ў лесе. Тут расце шмат алешын. Маляцічы Крыч., Мерч Шкл.; Балота, парослае алешнікам. Лобжа Клім.
АЛЕШНІКАВАЯ ДАЛІНА. Балоцістая мясціна. Тут растуць толькі алешыны. Дрычын Асіп.
АЛЕШНІЧАК м. Альховы лес. Грушава Крыч.
АЛЁШЧАНСКІЯ ШТАНЫ. Луг. Па форме ён падобны на дзве калашыны штаноў. Гута Клім.
АЛЁШША н. Мясціна ў лесе. Тут расце адзін алешнік. Клічаў.
АЛЕШЫНКА ж. Частка ракі. На яе берагах расце алешнік. Раманавічы Маг., Ордаць Шкл.
АЛЬХІМАЎКА ж. Рэчка. Некалі тут ледзь не ўтапіўся дзед Альхім. Леніна Красн.
АЛЬХІМКІНА БАЛОТА. Балота. Калісьці тут утапілася зняслаўленая панам дзяўчына Альхімка. Новы Быхаў, Палянінавічы Бых., Карасі Шкл., Уздзеевічы, Селішча Клім., Лыкава Маг., Паклады Крыч., Вілейка Чав., Лубяны Бял.
АЛЬХОВАЕ н. Луг. Вакол яго расце алешнік. Князеўка Маг.
АЛЬХОВАЯ КУДРА. Невялікія альховыя зараснікі на нізкім месцы сярод поля. Няраж Бых.
АЛЬХОВЕЦ м. Шырокая і глыбокая канава. Каля яе растуць вольхі. Каменка Мсц.; Роў. Раней тут раслі вольхі. Балбечына Гор.; Альховы лес. Зуі Крыч.; Урочышча. Супанічы Маг.
АЛЬХОВЫ КРУГ. Паляна ў лесе. Тут вакол бяроз растуць вольхі. Барысавічы Клім.
АЛЬХОВЫ ЛУГ. Луг. На ім расце шмат алешніку. Стужыца Маг.
АЛЬХОВЫ м. Мясціна ў лесе. Тут расце адзін алешнік. Адамаўка Гор.
АЛЬХОВЫ РОЎ. Мясціна. Тут растуць вольхі. Лебядзёва Гор.
АЛЬХОЎКА ж. Альховы лес. Чэрыкаў; Зарэчча Чав.; Асінаўка Мсц.; Зуі Крыч.; Альховая алея. Валаськоўня Касц., Зарэчча Чав.; Мясціна ў лесе. Там расце шмат алешніку. Ордаць Шкл., Слабада Бых., Кароўчына Дрыб., Раманавічы Маг.; Нізіна. На гэтым месцы расце алешнік. Васілеўка Шкл., Каменка Мсц., Лазаравічы Бых.
АЛЬХОЎКІ мн. Балота. Вакол яго растуць вольхі. Камяніца, Забавы, Сякерка Бял.; Балоцістая мясціна. Тут расце адна альха. Дразды Кругл.; Невялікі лес. Некалі на гэтым месцы было поле. Дабужа Бых.
АЛЬХОЎСКАЯ ДАРОГА. Дарога ў в. Альхоўка Чав.
АЛЬХОЎСКІ ЛЕС. Лес каля в. Альхоўка Чав.
АЛЬХОЎСКІ МОСТ. Мост праз канаву. Вакол яе расце вольха. Вышова Мсц.
АЛЬШАНІК м. Балота. Раней тут расло многа алешын. Дзмітраўка Кліч.
75 👁