Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
АЛЬШАНІКАВА ТАРА. Узвышанае месца. Некалі тут стаяла хата Альшана. Аляксандраўка Слаўг.; Пралесак. Даўней на гэтым месцы жылі Альшанікавы. Ліпень Асіп. АЛЬШАНКАж. Рачулка. На яе берегах шмат алешын. Лудчыцы Бых. АЛЬШОЎКА ж. Рэчка каля в. Альшоў. На яе берагах растуць вольхі. Ліпаўка Хоц.; Выган для жывёлы " каля p. Альшоўка. Елавец Хоц. АЛЬШЫНЫ мн. Поле. Тут расце вольха. Рудня Шкл. АЛЫІІЭЎСКАЕ БАЛОТА. Балота. Раней на гэтым месцы быў хутар Альшэўскага. Стаялы Кліч. АЛЯКСАНДРАЎ ЛОГ. Лог. Некалі ён належаў селяніну Апяксандру. Мядзвёдаўка Маг. АЛЯКСАНДРАЎ САД. Поле. Раней тут быў сад, які пасадзілі нібыта паводле загада пана Аляксандpa. Літоўск Кругл. АЛЯКСАНДРАЎСКАЕ ВОЗЕРА. Возера каля в. Аляксандраўка Шкл. АЛЯКСАНДРАЎСКІ БОР. Лес непадалёк ад в. Аляксандраўка Шкл. АЛЯКСАНДРАЎСКІ ЛУГ. Луг. Калісьці тут памёр Аляксандр. Tpacціно Хоц. АЛЯКСАНДРАЎСКІЯ КУСТЫ. Ягадныя кусты каля в. Аляксандраўm Шкл. АЛЯКСЕЕНКАВА БАЛОТА. Урочышча. Некалі тут жыў кулак Апяксеенка. Горкі Чэрык. АЛЯКСЕЕЎ УЗГОРАК. Узвышанае ■ месца каля хаты дзеда Аляксея. Семукачы Маг. АЛЯКСЕЕЎКА ж. Частка вёскі. Раней тут стаяла хата кулака Аляксеева. Малыя Лазіцы Шкл. АМБРАЦЭВІЧАЎ ХУТАР. Поле. Раней тут быў хутар Аморацэвічаў. Кляшчоўка Глуск. АМЕРЫКАНСКІ ХУТАР. Поле. Некалі тут жыў селянін, які ў 1917 г. выехаў у Амерыку. Ліпень Acin. АМУРАЎСКАЯ ГРЭБЛЯ. Лясок каля в. Амур. Заеліца Глуск. АМУРСКІ ХУТАР. Урочышча. Раней тут жыла Амурская Агата. Усходняя Бых. АМУТ ГУБСКІХ. Калодзеж. Некалі ён належаў Губскім, якія жылі на хутары. Камяніца Бял. АМШАНСКАЕ БАЛОТА: Забалочаная мясціна каля в. Амхавая Маг. АМШАР м. Вялікае непраходнае балота. Вепрын Чэрык. АМШАРА ж. Забалочаная частка лесу. Літоўск Кругл.; Балота, парослае мохам. Грушава, Зуі Крыч.; Схіл узгорка. Тут заўсёды расце мох. Сялец Мсц.; Маленькае неглыбокае возера. Раней тут расла лаза. Загліннае Слаўг. АМШАРНІК м. Невялікая паляна ў лесе. Сасноўка Шкл. АМШАРСКАЕ БАЛОТА. Балота. Тут расло шмат моху. Дубасна Мсц. АМШАРЫ мн. Поле. Раней тут было балота, дзе расло шмат журавінаў. Машчаніца Бял. АМШАРЫНА ж. Балота ў лесе. Палёнка Гор.; Дубраўка Маг.; Вялікае поле. Кіраўск; Лес, зарослы кустам!. Янаўка Клім. АМЯЛЕНСКІ ЛЕС. Лес каля в. Амяленская Слабада Бабр. АНАНАЎ ХУТАР. Урочышча. Некалі тут жыў дзед Анан. Гарадзец Бых. АНАНЬКАЎ ХУТАР. Поле. Раней тут быў хутар доеда Анана. Балбечына Гор. АНАТОЛЕВА БАЛОТА. Балота. Раёк Касц. АНАТОЛЕВА ПОЛЕ. Поле. Калісьці тут жыў Анатоль. Рыжкаўка Бых. АНАТОЛЕЎСКІ ЛЕС. Лес каля в. Анатолеўка Кліч. АНДРАНАЎСКІ БЯРЭЗНІК. Бярозавы лес непадалёк ад в. Андраны Мсц
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 209  ▶