Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
АНДРУКОЎ ХВОЙНІК. Хвойнік. Некалі паблізу жыў селянін Андрук (Андрэй). Заполле Глуск. АНДРУХА м. Поле. Раней тут жыў Андруха (Андрэй). Доўгае Кліч. АНДРЭЕВА ЗАВАДЗЬ. Рачулка. Тут хлапчук Андрэй лавіў шмат рыбы. Крычаў. АНДРЭЕВА КРЫНІЧКА. Крыніца. Аднойчы яе знайшоў дзед Андрэй. Баханы Хоц. АНДРЭЕВА ЛУЖА. Азярцо. Яно знаходзіцца на сенажаці Андрэя. Вець Бых. АНДРЭЕВА СЯДЗІБА. Урочышча. Даўней тут была гаспадарка Андрэя. Раманавічы Маг. АНД РЭЕВЫ ШТАНЫ мн. Болота. Некалі, паводле падання, тут гушкаліся русалкі. Прыпечына Чэрык. АНДРЭЕЎ АЛЕШН1К. Алешнис. Тут заўсёды сек дровы дзед Андрэй. Канічы Касц. АНДРЭЕЎ БЯРЭЗНІК. Лес. Раней тут былі могілкі. Язёры Чэрык. АНДРЭЕЎ ЕЛЬНІК. Мясціна ў лесе. Дрэвы тут садзіў Андрэй. Гaвяды Шкл. w АНДРЭЕЎ ЛЕС. Лес. Калісьці ён належаў Андрэю. Вялікая Гута Бабр. АНДРЭЕЎ ЛУЖОК. Мясціна. Раней туг жыла сям'я Андрэя. Вець Бых. АНДРЭЕЎ МОСТ. Невялікі мост праз ручай. Некалі яго пабудаваў Андрэй. Папоўка Кругл. АНДРЭЕЎ ПОПЛАЎ. Луг. Раней на гэтым месцы была сядзіба Андрэя. Сычкава Бабр. АНДРЭЕЎ САД. Частка калгаснага сада. Некалі яго пасадзіў Андрэй. Вялікія Лазіцы Ш кл.; Сад. Калісьці ён быў пасаджаны дзедам Андрэем. Малы Асавец Маг. АНДРЭЕЎ СЛУП. Слуп. Даўней у яго ўрэзаўся п'яны Андрэй. Горкі Чэрык. АНДРЭЕЎ ХУТАР. Хутар. Некалі тут жыў гаспадар Андрэй. Бахань Слаўг. АНДРЭЕЎКА ж. Невялікая вуліца ў в. Старая Мілееўка Маг. АНДРЭЕЎСКАЯ ПАСЕКА. Лес. Раней туг стаялі вуллі, якія належал i Андрэеву. Буглаі Красн. АНДРЭЕЎСКІ BIP. Глыбокае месца на рэчцы. Некалі тут утапіўся хлопец Андрэй. Буглаі Красн. АНДРЭЕУСКІ ЛЕС. Кустоўе. Раней гэта быў лес, які належаў Андрэю. Сігееўка Касц. АНДРЭЕЎСКІ ШЛЯХ. Дарога. У даўнія часы па ёй вазілі тавар на продаж. Рудня Бял. АНДРЭИКАВА ПОЛЕ. Поле. Калісьц» тут жыў Андрэй. Брылі Маг. АНДРЭЙКАУ BIP. Мясціна каля рэчкі. Даўней тут жыў хутаранец Андрэйка. Брылі Маг. АНДРЭЙКАЎ ХУТАР. Хутар. Heкалі тут жыў хугаранец Андрэй. Panium Маг.; Карзеева Дрыб. АНДРЭЙЧЫКАВА БАЛОТА. Балота. Тут утапіўся хлопец Андрэй. Нікіцічы Шкл. АНДРЭЙЧЫКАВА ВЫЖАР. Балота. Даўней яго выкупіў у пана Андj рэй. Прыбярэжжа Бых. ч / АНДРЭЙЧЫКАЎ БЯРЭЗНІК. Лес. Раней тут жыў хутаранец Андрэй. Заеліца Глуск. АНІКАВІЦКАЯ ДАРОГА. Дарога ў в. Анікавічы. Лешча Шкл. АНІКАЎШЧЫНА ж. Поле. Раней на гэтым месцы быў хутар Анікавых. Забавы Бял. АНІКЕЕЎШЧЫНА ж. Частка вёскі. Першым тут пасяліўся дзед Анікей. Камяніца Бял. АНІСАЎ БОР. Бор. Калісьці яго пасадзіўдзед Аніс. Дубраўка Красн. АНІСАЎКА ж. Мясціна. Раней тут жыў хугаранец Аніс. Іскань Бых. АНІСІМАЎ ГРУД. Сенажаць сярод лесу. Даўней тут касіў Анісім. Тарадзец, Русакі Шкл. АНІСІМАЎ КАЛОДЗЕЖ. Калодзеж. Калісьці яго выкапаў Анісім. Сухары Маг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

алешнйс, пяны, сямя
0 👁
 ◀  / 209  ▶