Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
АЛЁНЧЫН БЯРЭЗНІК. Невялікі бярэзнік. Раней тут жыла Алёна. Дубраўка Маг. АЛЕСКАЎШЧЫНА ж. Сенажаць. Раней на гэтым месцы была в. Алескаўшчына. Дубасна Мсц. АЛЕСЬКАУ КАМЕНЬ. Камень на полі. У час Вялікай Айчыннай вайны каля яго расстралялі хлапчукасувязнога. Гарадзішча Шкл. АЛЕХАВІЦКІ ЛУГ. Луг. 1м карысталіся сяляне з в. Алешаўка. Бялынкавічы Касц. АЛЕХІНІЦКАЕ ЛОЛЕ. Поле каля в. Алехінічы. Мядзвёдаўка Маг. АЛЕХІНІЦКІ ЛЕС. Лес каля в. Алехінічы. Мядзвёдаўка Маг. АЛЕШАНСЮ ЛЕС. Лес каля в. Лешаны. Бродак Крыч. АЛЁШКА ж. Рачулка, Некалі тут утапіўся хлопчык Алёшка. Займішча Шкл. АЛЕШНІК м. Апьховы лес. Бірча Бабр, АрцёхаўКрасн., Эсьмоны Бял., Камяніца Бял.; Месца ў лесе. Тут расце шмат алешын. Маляцічы Крыч., Мерч Шкл.; Балота, парослае алешнікам. Лобжа Клім. АЛЕШНІКАВАЯ ДАЛІНА. Балоцістая мясцжа. Тут растуць тодькі алешыны. Дрычын Acin. АЛЕШНІЧАК м. Альховы лес. Грушава Крыч. АЛЁШЧАНСКІЯ ШТАНЫ. Луг. Па форме ён падобны на дзве калашыны! штаноў. Гута Клім. АЛЁШША н, Мясціна ў лесе. Тут расце адзін алешнік. Клічаў. АЛЕШЫНКАж. Часткаракі. На яе берагах расце алешнік. Раманавічы Маг., Ордаць Шкл. АЛ ЬХІМАЎКА ж. Рэчка. НекалГтут ледзь не ўтапіўся дзед Альхім. Лента Красн. АЛЬХІМКІНА БАЛОТА. Балота. Калісьці тутутапілася зняслаўленая панам дзяўчына Альхгмка. Новы Быхаў, Палянінавічы Бых., Kapaci Шкл., Уздзеевічы, Селішча Кпім., Лыкава Маг., Паклады Крыч., Вілейка Чав., Лубяны Бял. АЛЬХОВАЕ н. Луг. Вакол яго расце алешнік. Князеўка Маг. АЛЬХОВАЯ КУДРА. Невялікія альховыя зараснікі на нізкім месцы сярод поля. Няраж Бых. АЛЬХОВЕЦ м. Шырокая i глыбокая канава. Каля яе растуць вольхі. Каменка Мсц.; Роў. Раней тут раслі вольхі. Балбечына Гор.; Альховы лес. Зуі Крыч.; Урочышча. Супанічы Маг. АЛЬХОВЫ КРУГ. Паляна ў лесе. Тут вакол бяроз растуць вольхі Барысавічы Клім. АЛЬХОВЫ ЛУГ. Луг. На ім расце шмат алешніку. Стужыца Маг. АЛЬХОВЫ м. Мясціна ў лесе. Тут расце адзін апешнііс Адамаўка Гор. АЛЬХОВЫ РОЎ. Мясціна. Тут растуць вольхі Лебядзёва Гор. АЛЬХОЎКА ж. Альховы лес. Чэрыкаў; Зарэчча Чав.; Асінаўка Мсц.; Зуі Крыч.; Альховая алея. Валаськоўня Касц., Зарэчча Чав.; Мясціна ў лесе. Там расце шмат алешніку. Ордаць Шкл., Слабада Бых., Кароўчына Дрыб., Раманавічы М аг.; Нізіна. На гэтым месцы расце апешнік. Васілеўка Шкл., Каменка Мсц., Лазаравічы Бых. АЛЬХОЎКІ мн. Балота. Вакол яго растуць вольхі. Камяніца, Забавы, Сякерка Бял.; Ба/іоцістая мясціна. Тут расце адна альха. Дразды Кругл.; Невялікі лес. Некапі на гэтым месцы было поле. Дабужа Бых. АПЬХОЎСКАЯ ДАРОГА. Дарога ў в. Альхоўка Чав. АЛЬХОЎСКІ ЛЕС. Лес каля в. Альхоўка Чав. АЛЬХОЎСКІ МОСТ. Мост праз канаву. Вакол яе расце вольха. Вышова Мсц. АЛЬШАНІК м. Балота. Раней тут расло многа алешын. Дзм'гграўка Кліч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

баііоцістая, дзмгграўка
2 👁
 ◀  / 209  ▶