Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
АКОП НІЎШЧ ЫНА ж. Месца ў лесе. Тут шмат акопаў. Літоўск Кругл. АКОПЫ мн. Мясціна ў лесе. 3 часоў Вялікай Айчыннай вайны тут захавалася шмат акопаў. Косцінка Маг., Вялікі Лог Слаўг.; Поле. У Вялікую Айчынную вайну тут было выкапана шмат акопаў. Леніна Гор. АКСЁНАВА ТАРА. Узвышанае месца. Некалі тут жыў Аксён. Забялышын Хоц., Галічы Клім. АКСІНАЎ ХУТАР. Дачы. Раней тут былі кусты, Благавічы Чав. AKCIHHIH РОЎ. Роў. Калісьці тут загінула Аксіння. Славені Шкл. AKCIHHIHA БАЛОТА. Балота. Heкалі на гэтым месцы жыла Аксіння. Бракава Маг. АКСЮТКІНА БАЛОТА. Балота. Даўней тут загінула Аксюта. Супанічы Маг. АКУЛІН ЛУГ. Луг. Некалі тут загінула Акуліна. Камароўка Крыч. АКУЛІНІНА КРЫНІЦА. Месца каля рэчкі. Раней тут была крыніца, паблізу якой жыла Акуліна. Селішчы Kłp. АКУЛІНСКАЕ БАЛОТА. Балоцістая мясціна каля в. Акулінцы Маг. АКУЛЮЎШЧЫНА ж / Урочышча. Раней тут быў хутар бабы Акуліхі. Заеліца Глуск. АКУНЁВА ВОЗЕРА. Невялікая сажалка. Туг водзіцца шмат акунёў. Вялікая Машчаніца, Сіпайлы, Забалоцце Бял. АКУНЁЎКАж. Рака. Тут водзіцца шмат акунёў. Дзягавічы Крыч. АКУШОВЫ КУСТЫ. Урочышча. Раней тут жыла сям'я Акушовых. Слабада Кпім. АЛАДЗІНКА ж. Поле. Даўней тут была в. Ападзінка. Аўчыненкі ІЛГкл. АЛЕЙКІ мн. Вузкая дарога, абсаджаная дрэвамі. Некалі па ёй ездзіў пан. Вепрын Чэрык. АЛЕКСАНДРОВА ПОЛЕ. Поле. Раней яно належала Аляксандру. Хал мы Красн. АЛЕКСАНДРОЎКА ж. Урочышча. Раней тут жыў пан Аляксандр. Радамля Чав. АЛЕКСАНДРЫЙСКІ БЕРАГ. Бераг Дняпра. Паблізу яго знаходзіцца в. Александрыя Шкл. АЛЕКСАНДРЭЙКІН САД. Сад. Калісьці яго садзіла (Аляксандрэйка). Васілевічы Маг., АЛЁНАЎКА ж. Лоле. Калісьці на гэтым месцы жыла Алена. Леніна Красн. АЛЕНІН БЕРАГ. Мясціна каля дарогі. Калісьці тут утапілася дзяўчына. Дубравіца Клім. АЛЕНІН БРОД. Дарога па Аленіным балоце. Коўоча Кліч. АЛЁНІН БЯРЭЗНІК. Бярэзнік каля хутара Алёны. Наркі Чэрык. АЛЁН1Н ПУП. Узвышанае месца. Раней тут жыла Алёна. Высокае Шкл. АЛЕНІНА БАЛОТА. Балота. Некалі тут утапілася дзяўчына Алена. Коўоча Кліч. / АЛЕНІНА ВІШНЯ. Вішня. Некалі яе пасадзіла Алена. Брылі Маг. АЛЕНІНА ВОЗЕРА. Невялікае возера каля в. Дзедкавічы. Калісьці тут утапілася дзяўчына Алена. Дзедкавічы Мсц. АЛЁНІНА ГАРА. Узгорак. Некалі тут забілі дзяўчыну. Вербеж Чэрык. АЛЁНІНА КАНАВА. Канава ў лесе. У час вайны тут баба Алена з дзецьмі хавалася ад немцаў. Салтанаўка Маг. АЛЁНІНЫ ВОЧКІ. Поле. Некалі тут жыла жанчына Алёна. Тур*я Красн. АЛЕНКІНА БАЛОТА. Балота. Раней каля яго жыла жанчына Алена. Жданавічы Шкл. АЛЁНКІНА ДВОРЫШЧА. Мясціна, зарослая травой, кустамі. Калісьці тут жыла Алёна. Гарбавічы Чав
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бча, коўбча, сямя
3 👁
 ◀  / 209  ▶