Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
АДВОД м. Лес. Кульшычы Слаўг. АДВОДЫ мн. Невялікі лясок. Раней тут былі надзелы для касьбы. Хацілавічы Крыч. АДЦЗЯЛЕННЕ н. Мясціна (поле, лес i ласёлак), аддзеленая рэчкай ад в. Малуноўка Хоц. АДЗІНА ж. Невялікі хутар (выселю). Недзведзь Клім. АДНААСОБНІЦКІ ПАСЁЛАК. Пасёлак. Некалітутжылі аднаасобнікі. Капусціна Kip. АДНАБОКІ ПАСЁЛАК. Пасёлак. Хаты ў ім стаялі па адзін бок дарогі. Ліпец Mar. АДСЕКА ж. Высечаны лес. Халмы Красн. АДСЦЕНКІ ж. Прыдарожнае поле. Халмы Красн. АДЭЛІНЫ КУСТЫ. Кустоўнік на дворышчы. Некалі тут жыла Адэля. Башкіраўка Шкл. АЖАРЫШЧАн. Поле. Калісьці тут было возера. Клічаў. АЖАРЭЙСЦ1 н. Поле. Некалі тут было возера, якое высахла. МалуноўкаХоц. АЗАРАВІЧАВА КЛЕЦЬ. Урочышча. Раней тут была клець Азаравгча, дзе вяскоўцы малацілі зерне. Самулкі Чав. АЗАРАНАК м. Лес. Мачулкі Бабр. АЗАРАНКАЎ ПАРК. Парк. Даўней яго пасадзіў Азаранка. Сычкава Бабр. АЗАРАЎШЧЫНА н. Месца. Раней тут стаяў хутар Азара. Заеліца Глуск. АЗАРКОВА н. Лес. Калісьці на гэтым месцы жылі Азарковы. Рыжкаўка Бых. АЗЁРНАЕ и. Поле на месцы былога возера. Прудок Крыч., Забялышын Хоц. АЗЁРСЮ МОХ. Урочышча. Раней тут было невялікае возера Азёры, якое высахла. Слаўкавічы Глуск. АЗЁРШЧЫНА ж. Частка лесу. Тут зниходзіцца невялікае возера. Ржаўка Слаўг. АЗЁРЫ мн. Палігон. Некалі тут было поле з двума азёрамі. Панкратавічы Бабр.; Частка вёскі каля возера. Вялікія Лазіцы Шкл.; Поле. Раней тут было шмат азёр. Балешын Клім.; Сенажаць каля дзвюх рачулак. Займішча Шкл. АЗІМЫЯ мн. Поле. Тут часта сеюць азімыя. Следзюкі Бых. АЗЯРАНСКІ ЛЕС. Лес каля в. Азёры Кругл. АЗЯРНОЕ н. Луг каля в. Давыдавічы Бых. АЗЯРЦО н. Невялікі вадаём. Раяей тут было балота, дзе рэзалі торф. Добрае Мсц. АЗЯРЦЫ мн. Сенажаць. Тут шмат невялічкіх азярынак. Сялец Бых., Прудок Слаўг. АЗЯРЫНА ж. Невялічкае возера. Халмы Красн.; Поле. Раней тут было невялікае возера. Трылесіна Гор. АЗЯРЫНКА ж. Азярцо. Валынеж Касц. АЗЯРЫШЧА н. Поле. Калісьці на гэтым месцы было возера. Азер'е, Лотва Шкл., Ліпніца, Новыя Максімавічы, Крынка Acin.; Месца вакол возера. Леніна Красн.; Луг. Раней тут было возера. Пжэнка Слаўг. АЗЯРЭЧКА н. Урочышча. Некалі тут было возера, у яюм запнула жанчына. Камяніца, Забалоцце Бял. АКІНЧЫЦЫ мн. Сенажаць непадалёк ад в. Акінчыцы. Дуброўка Слаўг. АКОЛІЦАж. Поле каля рэчкі паблізу в. Петухоўка Чав. АК9П ДВУХ БРАТОЎ м. Акоп у лесе. У вайну тут загінулі два браты. Аляксандраўка Слаўг. АКОП м. Мясціна ў лесе. У часы вайны тут шведы капал i акопы. Сцяг, Слаўкавічы Глуск. АКОПАУШЧЫНА ж. Равы. У гады Вялікай Айчыннай вайны тут партызаны капалі акопы. Вялікая Машчаніца, Забавы Бял
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

азере, знйходзіцца
3 👁
 ◀  / 209  ▶