Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
АГЕЕВА ДЗЯЛЯНКА. Поле, сенажаць i пасаджаны лес. Жаролы Слаўг. АГЕЕВА МЕСЦА. Балоцістая мясціна. У гады вайны тут на машыне загінуў камандзір атрада. Доўгае Кліч. АГЕЕВА н. Лясістая мясціна. Раней тут быў хутар Агея. Доўгавічы Мсц. АГЕЕЎ РОЎ. Роў. Калісьці на гэтым месцы перакуліўся Агееў воз сена. Ведь Бых. АГЕНКАВЫ КУСТЫ. Кустоўе на месцы былога хутара. Каменка Мсц. АГЕНЬКАВЫ КУСТЫ. Зараснікі. Раней тут быў хутар, Брылі Маг. АГНЁВА ВОЗЕРА. Возера. Каля яго жывуць Агнёвы. Свенск Слаўг. АГНЯВОЕ БАЛОТА. Балота. Рудкаўшчына Гор. АГРАФЕНІНА КЛАДБІШ ЧА. Могілкі. Тут пахавана Аграфена. Шклоў. АГУЛА ж. Мясціна ў лесе. Кожны год тут шмат грыбоў. Клімавічы Шкл. АДАМАВА БАЛОТА. Балота. Даўней каля яго жыў стары Адам. Кадзіна Маг. АДАМАВА ТАРА. Узвышанае месца. Раней тут стаяў млын Адама. Сліжы Шкл. АДАМАВА КЛАДКА. Кладка. Калісьці яе зрабіў Адам. Бярозаўка Кліч. АДАМАВА КРЫНГЦА. Крыніца. Даўней каля яе жыў хутаранец Адам. Пжэнка Слаўг.. АДАМАВА ЛДЗНЯ. Лазня. Некалі яе пабудаваў Адам. Сяліба Бых. АДАМАВА ПОЛЕ. Поле. Некалі яно належала Адаму. Дрычын Acin. АДАМАВА САЖАЛКА. Сажалка. Некалі непадалёк ад яе жыў дзед Адам. Макранскія Хутары Бых. АДАМАВА СЯДЗІБА. Надзел зямлі. Раней ён належаў Адаму. Салтанаўка Маг. АДАМАВЫ ГОРЫ. Невялікі лясок на ўзгорку каля сядзібы дзеда Адама. Лубяны Бял. АДАМАЎ БЕРАГ. Бераг ракі. Калісьці тут утапіўся хлопец Адам. Следзюкі Бых. АДАМАЎ ЛІПНІК. Ліпняк. Паблізу яго жыве Адам. Галубаўка Бял. АДАМАЎ ЛУГ. Сенажаць. Некалі тут жыў хутаранец Адам. Стайкі, Займішча Шкл. АДАМАЎ ЛЯСОК. Лес. Калісьці на гэтым месцы была сядзіба Адама. Жданавічы Шкл. АДАМАЎ ПЛЯЦ. Луг. Раней ён належаў пану Адаму. Клічаў. АДАМАУ РОЎ. Роў. Некалі тут Мікіта забіў сякерай свайго суседа Адама. Сапрынавгчы Мсц. АДАМАЎ САД. Урочышча. Раней тут быў сад Адама. Крынка Acin.. АДАМАЎ ХУТАР. Месца. Калісьці тут жыў хутаранец Адам. Трасціно Хоц., Пудаўня Дрыб. АДАМАУСКАЕ БАЛОТА. Балота каля в. Адамаўка Гор. АДАМАЎСКІ ЛЕС. Лес каля в. Адамаўка Гор. АДАМАЎШЧЫНА ж. Месца. Раней тут быў хутар Адамовічаў. РудкаўшчынаГор. АДАМКАВА ВЫГАР. Канал. Некалі тут было невял ічкае бал отца Адамкі (ласк.-памян. ад Адам). Фядотава Вуда Клім. АДАМ-ПОЛЕ н. Поле. Некалі тут сеяў жыта селянін Адам. Мушына Мсц. АДАМЧЫКАВА БАЛОТА. Балота. Калісьці тут загінуў Адамчык. Папоўка Слаўг. АДБОЙНАЕ ПОЛЕ. Поле. Некалі яно належала аднаму саўгасу, а поты м перайшло да другога. Акунёўка Шкл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
33 👁
 ◀  / 209  ▶