Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
ДУРНОЕ МЕСЦА. Лясная сцежка. Паводле вясковых паданняў, туг з людзьмі часта здаралася няшчасце. Крычаў. ДУРЫЛАЎКА ж. Частка в. Перегон Слаўг. ДУХАВІЦА ж. Луг. Даўней на ім амаль ўсё лета стаяла вада, таму было цяжка сушыць сена. Косічы Бых. ДУШАГУБАЎКА ж. Месца ў лесе. Раней тут было багністае балота, дзе часта тапіліся людзі. Гразівец Чав ДУШЫЛАЎСКАЕ ПОЛЕ. Поле. Родня Клім. ДЫРДЗІНА ДЗЯЛЯНКА. Багатая на маліну мясціна ў лесе. Некалі тут быў невялікі надзел Дырды (мянушка). Фядотава Буда Клім. ДЭХАВА ТАРА. Поле. Даўней тут жыў паляўнічы Дэх (прозвішча). Прудок Слаўг. ======== E, ЁВІКАВА РЭЧКА. Заліўная сенажаць. Даўней яна належала Ёўкіну. Рагі Слаўг. EBIHA БАЛОТА. Балота (каля хаты бабы Евы). Чырвоны Бор Бял. ЕГАНОЎСКІ ЛЕС. Лес ля в. Еганы Шкл. ЕДВАРТАВА ЗАШЧЫТА. Густыя непралазныя кусты. Раней тут стаяла хата Едварта. Русенка Маг. ЕЗАЎЕ н. Мелкаводны ўчастак ракі. Ліпень Acin. ЕЗВА ж. Пясчаны плёс на рацэ. ЛіпеньАсіп. ЁЗКАЎ ПАЛЯДАК. Поле. Калісьці тут жыў Ёзка. Гута Клім. ЁЛАЧКІ мн. Дарога. Абапал яе растуць елкі. Родня Клім., Кухенка Бабр. ЕЛЕНКА ж. Рачулка. Яна бярэ свой пачатак паблізу в. Ельня. Бярозкі Хоц. ЕЛЬКА ж. Рачулка. Некалі тут угапілася дзяўчына Алена (ласк.-пам. форма Елька), Новы Свет Красн. ЕПЬКАЎШЧЫНСКІ ЛЕС. Лес каля в. Елькаўшчына Кругл. ЕЛЬНІКІ мн. Урочышча. Ржаўка Слаўг. ЕЛЬНІЧАК м. Частка в. Забялышын Хоц. ■ ■Е , „ ■= ЕЛЬНЯ ж. Частка берагу ракі. На беразе яе расце елка. Стайкі Клім. ЕМЯЛЬЯНАВА СЦЯЖЫНКА. Сцежка ў лесе. Калісьці па ёй хадзіў ляснік Емяльян. Раманавічы Маг. ЕМЯЛЬЯНАЎ МОСТ. Мост. Некалі яго пабудаваў дзед Емяльян. Вільча Глуск. ЕРАСЦЕНКАВЫ ПАЛЯДКІ. Лес. Раней тут было поле, якое належала Ерасценку. Вепрын Чэрык. ЕРМАКОУ КАЛОДЗЕЖ. Калодзеж. Некалі яго выкапаў Ёрмакоў. Мурын Бор Касц. ЕРМАКОЎ ЛЕС. Лес. Раней на гэтым месцы жыў купец Ермакоў. Петухоўка Чав. ЕРМАКОЎ РАВОК. Поле, калісьці тут быў невялікі кавалак урадлівай зямлі, на якой працаваў Ермакоў. Мяжэнін Кяім. r ЕРМАКОЎКА м. Урочышча. Раней тут быў хутар Ермака. Язёры, Горкі Чэрык ЕРМАЛАЕЎШЧЫНА ж. Луг. Даўней тут жыла сям*я Ермаловічаў. Коўоча Кліч. ЁРХАЎКА ж. Луг i лес. Некалі тут жыў пан Ёрхаў. Зарэчча Чав. ЕРЫК м. Пясчаны яр. Слабада Асіп
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

коўбча
2 👁
 ◀  / 209  ▶