Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
ЕТВІЦА ж. Частка возера. Па форме яна нагадвае літару E". Вець Бых. ЕЎДАКІМАВА ДАЛІНА. Нізіна. Капісьці тут жыў хутаранец Еўдакім. Заеліца Глуск. ЕЎДАКІМАЎ ЛЯСОК. Лог. Раней туг быў невялікі лес, які высек ceлянін Еўдакім. Антонаўка Чав. ЕЎДАКІМАЎШЧЫНА ж. Мясціна. Некалі тут быў хутар Еўдакіма. Заел іцаТлуск. ЕЎСТРАТАВА ГАРА. Узвышанае месца. Раней тут стаяў млын Ёўстрата. Поўстка Глуск. ж ЖАБ'Е ВОКА. Балота. Тут водзіцца шмат жаб. Дручаны Бял. ЖАБ'Е н. Мясціна ў лесе. Капісьці тут было многа жаб. Асінаўка, Kypманава Мсц. ЖАБ'Я САЖАЛКА. Сажалка (з зялёнай вадой). Паўлава Кругл. ЖАБАВІННЕ н. Мясціна ў лесе. Тут водзіццэ шмат жаб. Забалоцце Бял. ЖАІБАР м. Невялікае балота. Тут водзяцца жабы. Слабада Acin. ЖАБАЎЁ н. Азярцо. Тут водзіцца шмат жаб. Слаўня Слаўг. ЖАБІНА БАЛОТА. Балота. У ім многа жаб. Гуслішчы Маг. ЖАБІНАЕ ВОКА. Круглае балота. Мікулічы Бабр. ЖАБІНШЧЫНА ж. Поле. Даўней яно належала Жабінскаму. Кулікоўка Слаўг. ЖАБСКАЯ КАНАВА. Канава. Раней тут было вельмі многа жаб. Багацькаўка Мсц. ЖАБУРЫННЕ н. Луг. Некалі на гэтым месцы было балота, у якім вадзіліся жабы. Прыгаўка Крыч. ЖАВАРАНКАЎ БРОД. Мелкае месца на рацэ. Даўней паблізу яго жыла сям'я Жаваранкавых. Ордаць Шкл. ЖАДЭЦКАЕ БАЛОТА. Балота каля дома Жадэцкіх. Дзмітраўка II Кліч. ЖАКАЎСКАЕ БАЛОТА. Балота пасярод лесу. Яно знаходзіцца непадалёку ад в. Жакаўка Дрыб. ЖАКОЎСКАЕ н. Лес каля в. Жакаўка Дрыб. 72 ЖАЛЕЗІНКА ж. Лес. Дабужа Бых. ЖАЛЕЗНАЕ БАЛОТА. Лес. Тут растуць магутныя дубы. Крычау ЖАЛЕЗНАЯ БАРАВІНА. Урочышча каля чыгункі. Доўгае Кліч. ЖАЛЕЗНІЦА ж. Сенажаць ў лесе. Кіраўск. ЖАПЕНСКІ САД. Поле. Раней тут быў сад лекара. Дубравіца Клім. ЖАПУДОЎ ДУБ. Стары магутны дуб. Некапі яго пасадзіў дзед Жолуд (мянушка). Акунёўка Шкл. ЖАЛУДЫ мн. Урочышча. Тут шмат дубоў. Ермалоўка Гор. ЖАНОЧАЯ РЭЧКА. Рака. Паводле падання, яна ўтварылася ад слёз жанчыны. Пудзелішчы Касц. ЖАРВАНОК м. Мясціна ў лесе. Тут шмат жаўранкаў. Барчыцы Kip. ЖАРКІ мн. Вялізная яміна (на месцы выгаралага балота). Слабада Acin. ЖАРКІЯ мн. Месца на балоце. Раней тут гарэў торф. Альхоўка Чав. ЖАРКОЎСКІ ЛЕС. Лес каля в. Жаркі Касц. ЖАРНАКЛЁВЫ мн. Месца ў лесе. Калісьці тут высякалі дрэвы, з якіх рабілі жорны. Красніца Касц. ЖАРНАКЛЁЎ м. Поле. Па ім часта ходзяць жоравы. Чыкілі Глуск. ЖАРСЦВЯНКА ж. Поле. Даўней тут было возера. Асіповічы Гор. ЖАРЬІКАВА н. Лес. Бутрамееўка Бых
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

жабе, жабя, сямя
1 👁
 ◀  / 209  ▶