ДУБРОЎСКІ ЛЕС. Лес каля в. Дуброва Кліч.; Лес. Калісьці ў ім быў павешаны пан Дуброўскі. Tpacціно Хоц. ДУБРОЎШЧЫНА ж. Урочышча. Даўней тут жыла сям'я Дубровіных. Глінь Чэрык.; Дубовы лес. Свяцілавічы Бял. ДУБЫ мн. Месца на беразе ракі. Тут растуць дубы. Ліпень Асіп., Заполле Кліч.; Урочышча. Даўней на гэтым месцы раслі дубы. Ніканавічы Бых., Турыно Глуск., Недзведзь Клім., Новыя Максімавічы Кліч., Жданавічы Шкл,; Дубовы лес. Градзянка Асіп., Давыдавічы Бых., Эсьмоны Бял., Бялынкавічы Касц.; Урочышча. Тут растуць вялізныя дубы. Баханы Хоц.; Месца на лузе. Тут расце некалькі дубоў. Перасопня Кліч.; Пасека. Тут шмат маладых дубоў. Маслакі Гор., Замышкі Кругл.; Мясина ў лесе. Тут растуць адны дубы. Крынка Acin., Алешкавічы, Цяхцін Бял., Сялец Гор., ВосаўКрасн. ДУДАРАЎКА ж. Поле. Раней тут жыў конюх Дудар. Прудок Слаўг. ДУДАРОЎКА ж. Лес. Даўней на гэтым месцы была сядзіба Дударава. Зуі Крыч. ДУД31НШЧЫНА ж. Лес. Калісьці ён належаў пану Дудзінскаму. Лазовіца Клім. ДУДКІН ЛОГ. Лог. Некалі ён належаў сям'і Дудкіных. Забалоцце, Нежкава Бял. ДУДКІН ХУГАР. Паляна. Раней туг жыла сям'я Дудкіных. Пясчанка Маг. ДУДКОЎ ЛЕС. Лес. Некалі тут жыўхутаранец Дудкоў. Баханы Хоц. ДУДКОЎСКІ ГУШЧАР. Урочышча каля лесу. Тут жыве сям'я Дудковых. Мышкавічы Крыч. ДУЖАВА ПАСЕКА.' Пасека. На ёй гаспадарыць Дужаў. Ліпаўка Хоц. ДУКАЎШЧЫНА ж. Урочышча. Раней тут жыў хутаранец Дук. Заеяіца Глуск. ДУЛЯ ж. Месца каля рэчкі. Тут расце невялікая груша. Кулешава Шкл. ДУНДЗІНА ж. Месца ў лесе. Даўней тут жыў ляснікі Дунда. Запруддзе Маг. ДУНІН BIP. Месца на рэчцы. Калісьці тут утапілася Дуня. Туркі Бабр. ДУНІН ЛЕС. Лес. Даўней каля яго стаяла хата старой Дуні. Раманавічы Маг. ДУНІНА БАЛОТА. Балота. Некалі каля яго стаяла хата Дуні. Раманавічы Маг. ДУНСІНЫ КАРЧЫ. Агарод. Калісьці яго распрацавала адзінокая жанчына Дунься. Юзафоўка Хоц. ДУНУВЕЦ м. Бальшак. Нежкаўка Чав. ДУНУВІЦЫ мн. Поле. Прылессе Чав. ДУПЛІШЧЫ мн. Месца ў лесе. Тут шмат дуплаватых дрэў. Каменка Мсц. ДУПЛІШЧА н. Лес. У ім шмат дуплаватых дрэў. Аўчыненкі Шкл. ДУРАВІНКА ж. Балота. Тут заўсёды растуць дуравы (дурніцы). Следзюкі Бых. ДУРАЎНАЕ БАЛОТА. Тут шмат ягад дурніц (буякі). Мядзвёдаўка Маг. ДУРНІЦА ж. Балота. На ім растуць ягады дурніцы (буякі). Абідавічы Бых. ДУРНІЧНІК м. Лес. У ім расце вельмі многа дурніц. Аўчыненкі Шкл. ДУРНІЧНЫ МОХ. Балота. Вяскоўцы збіраюць тут дурніцы. Літоўск Кругл. ДУРНОЕ БАЛОТА. Балота. Тут шмат багуну i ягад дурніц (буякі). Дубраўка Красн., Pari, Ржаўка Слаўг., Доўгая Дуброва Хоц., Вайнілы Чав., Нікіцінічы Шкл
Дадатковыя словы
сямя, сямі
1 👁