Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
ГРАЧКА ж. Палявая дарога. Праточнае Бых. ГРАЧОВА н. Хутар. Вясной тут шмат гракоў. Лудчыцы Бых. ГРОДНЯ ж. Поле (за агародамі). Наркі Чэрык. ГРОМНАЕ н. Дубовы лес на ўзгорку. Раней у дубы часта біла малайка. Трылесіна Шкл. ГРОНАЎСКІ РОГ. Луг каля ракі паблізу в. Гронаў Чэрык. ГРОНШЧЫНА ж. Поле. Раней на гэтым месцы быў маёнтак фельчара. Асінаўка Мсц. ГРОШКАВЫ КУСТЫ. Кустоўе. Даўней на гэтым месцы жыў хутаранец Грышка. Звянчатка Клім. ГРУДЗІНАВЫ РАЗОРЫ. Грыбное месца ў лесе. Вуглы Шкл. ГРУДЗІНАЎСКАЯ ДАРОГА. Дарога ў в. Г рудзінаўка. Сідаравічы Маг. ГРУДЗІНАЯ ЯМА. Гразкая частка поля. Сліжы Шкл. ГРУДНОЕ БАЛОТА. балота. Кішчыцы Шкл. ГРУЗДЗЕВА н. Лес. Тут расце шмат груздоў. Лудчыцы Бых. ГРУЗДЗЕУ ЛЕС. Лес. Тут расце шмат груздоў. Суслаўка Дрыб., Радам л я Чав. ГРУНЦ1К м. Поле. Раней тут стаяў млын Грунціка (мянушка). Плешчыцы, Гарадзішча Шкл. ГРУШАЎКА ж. Месца. Раней тут быў хутар, на якім расло шмат ігруш-дзічак. Катка Глуск. ГРЫБАВА н. Месца ў лесе. Тут расце шмат баравікоў. Збышын Юр. ГРЫБАВАРНЯ ж. Месца адпачынку моладзі. Раней тут стаяла грыбаварня. Узраджэнне Маг. ГРЫБАНОЎСКАЯ ГРАНІЦА. Лясная прасека да в. Грыбаны. Русінка Шкл. ГРЫБАЎ МОСТ. Мост цераз раку. Раней каля яго, у нізіне, расло шмат грыбоў. Вышова Мсц. ГРЫБАЎСКАЯ РЭЧКА. Рэчка каля в. Г рыбы Красн. ГРЫБАЎШЧЫНА ж. Мясціна ў лесе. Тут заўсёды шмат грыбоў. Вольніца Бял. ГРЫБАЧЭЎСКАЕ БАЛОТА. Балота каля в. Грыбачы Маг. ГРЫБНАЯ ГОРКА. Узгорак. Тут расце шмат грыбоў. Чыкілі Глуск. ГРЫБНАЯ ЛАШЧЫНА. Месца ў лесе. Тут багата грыбоў. Чырвоная Слабада Бых. ГРЫБНАЯ. ПАЛЯНА. Паляна. Раней тут было шмат грыбоў. Чэрнеўка Шкл. ГРЫБНІЦА ж. Месца ў лесе. Верамейкі Чэрык. ГРЫБНЫ РАВОК. Роў. Тут растуць грыбы. Лабковічы Крыч. ГРЫБОВІШЧА н. Месца ў лесе. Некалі тут было шмат грыбоў. Міхеевічы Крыч. ГРЫБОК м. Месца ў лесе. Некалі тут было шмат грыбоў. Доўгавічы Мсц.; Лес. Раней тут быў драўляны грыбок, пад якім адпачывалі людзі. Шыракаўвелле Красн.; Мясціна ў лесе. Тут знаходзіцца драўляны грыбок. Капані Чав. ГРЫБОЎКА ж. Невялікі лес. Тут расце шмат грыбоў. Сіваі Бял. ГРЫБОЎШЧЫНАж. Месцаулесе. Тут расце шмат грыбоў. Літоўск, Цяцерына, Шупені Кругл., Забалацце, Сіпайлы Бял. ГРЫВА ж. Маленькае возера. Пасярод яго расце палоска травы. Рудкаўшчына Гор.; Сенажаць каля р. Днепр. Сідаравічы Маг.; Урочышча. Раней тут расла высокая трава. Горкі Чэрык.; Кустоўе. Ціманава Клім.; Вузкая i доўгая дзялянка чарніц. Халмы Маг.; Луг. Кароўчына Бых.; Паласа дубовага лесу. Бутрамееўка Бых. ГРЫМ-ГОРАД м. Пясчаны узгорак у лесе за в. Крамок. Дары, Дрычын Acin
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 209  ▶