Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны (2004)

 ◀  / 209  ▶ 
ГРАЗІВЕЦ м. Нізкая балоцістая мясціна. Вясной i восенню тут цяжка прайсці. Новая Лешча Шкл.; Балота. Ходараўка Гор., Лапашавічы Клім.; Частка вуліцы. Тут заўсёды гразка. Pari Слаўг.; Тарфяное месца. Даўней тут быў лес. Хацкавічы Чав.; Месца ў полі. Тут вельмі гразка. Віроўка Касц. ГРАЗІВЕЦКАЕ ПОЛЕ. Поле за в. Гразівец Клім. ГРАЗІВЕЦКІ ЛУГ. Луг у нізіне. Пасля дажджу тут вельмі гразка. Мядзвёдаўка Маг. ГРАЗНАЕ БАЛОТА. Багністая балота. Антонаўка Чав. ГРАЗНАЕ ВОЗЕРА. Возера. Райей тут скідвалі смецце. Карпілаўка. Клім. ГРАЗНАЯ ВАДА. Месца на рэчцы. Тут вельмі брудная вада. Сялец Клім. ГРАЗНАЯ ж. Вуліца ля возера. Забялышын Хоц. ГРАЗНАЯ ЛУЖА. Нізкае месца ў лесе. Тут заўсёды брудная вада. Ржавец Чэрык. ГРАЗНІЦА ж. Вуліца. Тут заўсёды брудна.Турышчава Гор. ГРАЗНЫ РОЎ. Пасёлак у нізіне. Рудня Бял. ГРАЗОК м. Гразкае месца каля ракі. Свенск Слаўг.; Поле. Калісьці тут было гразка. Перагон Слаўг. ГРАЗЬ ж. Гразкі луг. Старына Мсц. ГРАКАЎШЧЫНА ж. Ускраек лесу. Тут гняздзяцца гракі. Рагі Слаўг. ГРАКІ мн. Мясціна каля вёскі. Тут растуць вялізныя дрэвы, на якіх гняздзяцца гракі. Ржаўка, Шаламы Слаўг.; Ускраек лесу каля в. Дуброўка Слаўг.; Частка в. Стараселле. Тут шмат грачыных гнёздаў. Стараселле Шкл.; Луг кал'я в. Гракі. Слаўня Слаўг. ГРАКОЎКІ мн. Лес. Раней тут было шмат гракоў. Халмы Красн. ГРАМАК м. Поле. Даўней на гэтым месцы была в. Грамак. Балешына Клім. ГРАМАХОНАЎ ХУТАР. Поле. Раней тут жыў пан, у якога быў грамафон. Кухенка Бабр. ГРАМАХОЎШЧЫНА ж. Луг за в. Грамакі. Чарапы Шкл. ГРАНАВА ПАСЕЛІШЧА. Частка вёскі. Тут заўсёды гняздзяцца гракі. Маляцічы Крыч. ГРАНІЦА ж. Мяжа паміж в. Свенск, Рэкта Слаўг.; Дарога паміж кал гасным полем i пасёлкам Князеўка Маг., Камяніца Бял.; Прасекаўлесе. Яна служыць мяжой двух раёнаў. Загліннае Слаўг.; Дарога паміж двума палямі. Літоўск Кругл., Наркі Чэрык.; Поле на мяжы двух кал гасаў. Перагон Слаўг. ГРАНІЧКА ж. Палявая дарога (з адной вёскі іншую). Жукава Маг. ГРАСІМАУ ЛЕС. Лес. Раней тут быў хутар Грасіма. Бутрамееўка Бых. ГРАСІМАЎ РАВОК. Роў. Каля яго знаходзіцца хата дзеда Грасіма. Кулешава Шкл. ГРАСЬКАЎ BIP. Месца ля ракі, у якой віруе вада. Калісьці побач з ім жыў Граська. Радамля Чав. ГРАСЬКАЎ BIPOK. Месца на рацэ. Некалі тут утапіўся Граська. Хацілавічы Крыч. ГРАСБКАЎ РАВОК. Роў. Даўней ля яго жыў гаспадар Граська. Хацілавічы Крыч. ГРАФІНІН ПАРК. Парк. Некалі ён быў пасаджаны па загадзе графіні ў в. Грудзінаўка. Малы Асавец Маг. ГРАФСКІ ЛЕС. Лес. Калісьці ён належаў графіне Талстой. Грудзінаўка, Боўкі Бых. у ГРАФСКІЯ КЛАДКІ. Дарога. Паводле паданняў, па насланай дарозе графіня ехала на востраў, каб паглядзець паляванне на мядзведзя. Слаўкавічы Глуск. 55 j
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 209  ▶